Автор: Кацярына БУБЕН

16:35, 10 августа 2017

Образование

remove_red_eye 742

Беларускамоўнага класа для першакласнікаў у Баранавічах не будзе

Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК, архіў Intex-press

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама планаваў адкрыць першы беларускамоўны клас на базе сярэдняй школы №13.

– У гэтай установе адукацыі ёсць не толькі кваліфікаваныя педагогі, але і магчымасць стварыць нешматлікі клас, у якім можа навучацца менш за 10 вучняў, – распавёў Сяргей Пузікаў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму.

– Мы былі гатовы пачаць працаваць і па-беларуску ўжо з 1 верасня. Але бацькі, якія хацелі, каб дзеці навучаліся на роднай мове, вырашылі, што наша ўстанова адукацыі размешчана далёка ад аўтобуснага прыпынку і дзецям дабірацца да яе будзе нязручна, – патлумачыла Intex-press Марына Купцова, дырэктар СШ №13.

У аддзеле адукацыі падцвердзілі, што беларускамоўны клас для першакласнікаў у гэтым годзе не з’явіцца: няма дастатковай колькасці заявак.

Бацькі, якія планавалі навучаць дзяцей па-беларуску, хацелі, каб такі клас адкрылі ў гімназіі №4.

– Мы вырашылі, што будзем аддаваць дзетак у школу ў наступным годзе. Спадзяемся, што ў нас атрымаецца сабраць паўнавартасны клас: ужо ёсць 8 жадаючых, – паведаміла Таццяна Малашчанка, старшыня камісіі па выкарыстанні беларускай мовы і адукацыі Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up