Новости / Общество

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ зладзіла вандроўку па гістарычных мясцінах Наваградчыны

1.08.2017, 16:51 / remove_red_eye 364 / chat_bubble

Паездка адбылася ў суботу, 29 ліпеня.

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ зладзіла вандроўку па гістарычных мясцінах Наваградчыны

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ арганізавала вандроўку па гістарычных беларускіх мясцінах. Фота: https://commons.wikimedia.org

Па словах Мікалая Падгайскага, арганізатара вандроўкі, каля 50 чалавек паехалі на аўтобусе ў падарожжа. Яно пачалося а восьмай раніцы і скончылася каля дзевяці вечара.

За гэты час вандроўнікі наведалі Вялікую Сваротву, дзе паглядзелі на трохкутную царкву, потым паехалі да Наваградка, пагулялі па горадзе і наведалі там мастацкую галерэю Кастуся Качана, дзе паглядзелі на мэблю і вырабы са шкла розных эпох.

Пасля вандроўнікі заехалі ва Уселюб, дзе ўбачылі Касцёл Святога Казіміра, а яго ксёндз расказаў гісторыю храма.

РЕКЛАМА

Таксама падарожнікі пабылі ў Любчынскім замку, Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры і ў Шчорсах.

Вандроўнікі ў мастацкай галерэі «Кастуся Качана». Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ.

Вандроўнікі ў мастацкай галерэі Кастуся Качана. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ.

Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Замак у Любчы. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Замак у Любчы. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Трохкутная царква ў весцы Вялікая Сваротва. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Трохкутная царква ў весцы Вялікая Сваротва. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. Фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up