Новости / Культура

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ ладзіць вандроўку па выбітных мясцінах Баранавіцкага рэгіёна

14.07.2017, 15:38 / remove_red_eye 411 / chat_bubble

Паездка па маршруце Баранавічы – В. Сваротва – Наваградак – Любча – Негневічы – Карэлічы – Мір – Ішкальдзь – Паланечка — Баранавічы адбудзецца ў суботу, 29 ліпеня.

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ ладзіць вандроўку па выбітных мясцінах Баранавіцкага рэгіёна

Любчанскі замак. Фота: http://lubcza.by

Арганізатары наведаюць трохкутную царкву, пакажуць, дзе знаходзіцца помнік дзесяці нямецкім героям, а таксама заедуць у старадаўні гатычны касцёл Найсвяцейшай Троіцы.

Па словах арганізатара вандроўкі Мікалая Падгайскага, маршрут можна будзе карэктаваць. Магчыма, можна будзе заехаць у Завоссе ў музей-сядзібу Міцкевічаў.

За месца ў аўтобусе трэба заплаціць 15 рублёў да 26 ліпеня.

РЕКЛАМА

Суправаджаць вандроўнікаў будуць экскурсаводы. За гістарычна-культурную тэматыку адказвае Міхась Бернат, а за архітэктурную – Баляслаў Тумашчык і па Навагрудку — Зміцер Солтан.

Запісацца на паездку можна па тэлефонах: +375 29 729 46 00 (МТС) – Марына Жук (вул. Савецкая, д. 88, кв.14, х.т. 42-18-76), +375 29 829 28 73 (МТС) ці +375 44 477 91 74 (Velcom) Аркадзь Несцярук (вул. Брэсцкая, д. 248, кв. 19, х.т. 44-71-03).

Ад’езд з плошчы Леніна ў 8 гадзін. Абед пажадана мець з сабой.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up