Новости / Культура

У Баранавічы прыедзе вядомы беларускі гісторык і краязнаўца Сяргей Чыгрын

12.07.2017, 10:49 / remove_red_eye 162 / chat_bubble0

Мерапрыемства адбудзецца ў нядзелю, 16 ліпеня.  

На творчай сустрэчы Сяргей Чыгрын будзе прэзентаваць сваю новую кнігу «Час спагадлівым не бывае». Сустрэча з пісьменнікам пройдзе ў 12.30 у офісе ТБМ, які знаходзіцца ў вёсцы Русіно на вуліцы Сасновая, 5.  
 
Сяргей Чыгрын – вядомы беларускі паэт, краязнавец, перакладчык, літаратар, гісторык, аўтар некалькіх кніг. Таксама ён адзін з суаўтараў краязнаўчага штомесячнага бюлетэня «Слонімскі край».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Обсуждение закрыто.

Scroll Up