Новости / Спадчына

У Баранавічах адзначылі Дзень вышыванкі

2.07.2017, 17:16 / remove_red_eye 1376 / chat_bubble

Дзень вышыванкі прайшоў 2 ліпеня каля Дома гандлю «Радуга». Мерапрыемства зладзілі сябры грамадска-асветніцкай арганізацыі «Рух за свабоду».

У Баранавічах адзначылі Дзень вышыванкі

Свята вышыванкі ў Баранавічах. Усе фота: Аляксандр ЧОРНЫ

Урачыстасць мела не палітычны накірунак, а культурна-асветніцкі.

Адзін з арганізатараў Дня вышыванкі Юрый Казакевіч адзначыў:

– Мы хацелі аб’яднаць людзей, неабыякавых да Беларусі, да яе традыцый і мовы.

РЕКЛАМА

На мерапрыемства прыехалі прыхільнікі беларускіх традыцый з іншых гарадоў – Мінска, Пінска, Брэста і Бярозаўкі. Амаль усе прысутныя былі апрануты ў нацыянальныя касцюмы. З прывітальным словам выступіў баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. Жыхары і госці нашага горада адказвалі на пытанні віктарыны пра Беларусь і Баранавічы, а за правільныя адказы атрымлівалі сувеніры з нацыянальнай сімволікай. 

Падчас свята выступіў бард Зміцер Захарэвіч, ён выканаў свае песні на беларускай мове, а Інга Стромская прадэкламавала верш.

Агульнае ўражанне псавала толькі надвор’е, таму ўдзельнікаў было няшмат. Арганізатары хацелі зрабіць невялікае музычнае прадстаўленне дзіцячых калектываў, але з-за непагадзі вырашылі, што правільней будзе не прыцягваць дзяцей.

Напрыканцы мерапрыемства выступіў Юрый Казакевіч са словамі падзякі да ўсіх удзельнікаў.

Уладзімір Гундар правёў віктарыну для ўсіх прысутных на веданне беларускай мовы.

Уладзімір Гундар правёў віктарыну для ўсіх прысутных на веданне беларускай мовы.

Многія ўдзельнікі ўрачыстасці былі ў вышыванках.

Многія ўдзельнікі ўрачыстасці былі ў вышыванках.

Мастак Вольга Іванаўна Рамейка сваім яркім уборам развеяла шэрае дажджлівае надвор'е.

Мастак Вольга Іванаўна Рамейка сваім яркім уборам развеяла шэрае дажджлівае надвор’е.

Зміцер Захарэвіч выканаў некалькі песень на беларускай мове.

Зміцер Захарэвіч выканаў некалькі песень на беларускай мове.

Рыгор Грык (злева) і Уладзімір Гундар.

Рыгор Грык (злева) і Уладзімір Гундар.

 

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up