Новости / Город

У Баранавічах сябры ТБМ павіншавалі супрацоўнікаў таксі «Калі ласка» з адкрыццём

27.06.2017, 14:32 / remove_red_eye 811 / chat_bubble

Сябры Таварыства беларускай мовы ўручылі ўладальніку таксі «Калі ласка» Актаю Гашымаву і кіроўцам аўтамабіляў сувенірныя бела-чырвона-белыя зоркі,  віншавальныя паштоўкі і буклеты, а таксама прапанавалі дапамагчы навучыць усіх вадзіцеляў размаўляць з кліентамі па-беларуску.

У Баранавічах сябры ТБМ павіншавалі супрацоўнікаў таксі «Калі ласка» з адкрыццём

Старшыня камісіі па выкарыстанні беларускай мовы і адукацыі Таццяна Малашчанка ўручае супрацоўнікам таксі «Калі ласка» паштоўкі і буклеты. Усе фота: Наталля САЛАМЯНКА

Сустрэча адбылася ў офісе службы таксі, а ініцыятарам мерапрыемства стала Ганна Аніскевіч, якая працуе ў складзе камісіі па выкарыстанні беларускай мовы і адукацыі. На сустрэчы таксама прысутнічалі  Мікалай Падгайскі, старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА «ТБМ», і Таццяна Малашчанка, старшыня камісіі па выкарыстанні беларускай мовы і адукацыі Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

– Калі ўбачыла на вуліцы таксі з надпісам «Калі ласка», спачатку не паверыла сваім вачам. Потым падумала, што, напэўна, нехта з другога горада прыехаў. Праз некалькі дзён зноў мне сустрэлася такая ж машына. Не вытрымала, падышла да вадзіцеля, ён мне і паведаміў, што сапраўды ў Баранавічах з’явілася беларускае таксі. У мяне была з сабою вязаная зорачка бела-чырвона-белага колеру, я адразу падаравала яе гэтаму ветліваму хлопцу, каб ён заўсёды вазіў яе з сабою, – расказала Ганна Аніскевіч.

Жанчыну настолькі ўразіла таксі з беларускім арнаментам, што падзякаваць за яго з’яўленне ў нашым горадзе яна вырашыла асабіста ўладальніку Актаю Гашымаву.

РЕКЛАМА

Служба беларускага таксі «Калі ласка» з’явілася у Баранавічах   месяц таму.

Ганна Аніскевіч і ўладальнік службы таксі «Калі ласка» Актай Гашымаў.

Сябра Баранавіцкай гарадской арганізацыі ТБМ Ганна Аніскевіч і ўладальнік службы таксі «Калі ласка» Актай Гашымаў.

– Спадарыня Ганна патэлефанавала мне, яна сказала шмат добрых слоў, падзякавала за тое, што мы вырашылі адкрыць таксі менавіта беларускага накірунку, а таксама пажадала поспехаў у нашых справах, – паведаміў Актай Гашымаў.

Ганна Аніскевіч і кіроўца таксі «Калі ласка» Павел Дзядовіч.

Сябра ТБМ Ганна Аніскевіч і кіроўца таксі «Калі ласка» Павел Дзядовіч.

Сябры  ТБМ падаравалі Актаю Гашымаву, а таксама ўсім вадзіцелям таксі «Калі ласка» сувенірныя вязаныя зоркі, паштоўкі і буклеты і пажадалі поспехаў, плёну ў працы і прапанавалі дапамагчы навучыць усіх вадзіцеляў размаўляць з кліентамі па-беларуску.

Вадзіцель таксі «Калі ласка» Дзмітрый Ракуць адразу павесіў падарунак у салоне службовага аўтамабіля.

Вадзіцель таксі «Калі ласка» Дзмітрый Ракуць адразу павесіў падарунак у салоне службовага аўтамабіля.

Актай Гашымаў і Таццяна Малашчанка.

Актай Гашымаў і Таццяна Малашчанка.

 


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up