Автор: Карына БАРАБАШ

17:22, 27 июня 2017

Культура

remove_red_eye 192

У Баранавічах пройдзе беларускамоўнае мерапрыемства «Бацькі ў дэкрэце: прысуд ці шчасце?»

Сустрэча адбудзецца 28 чэрвеня ў кафэ «У госці».

Мерапрыемства арганізоўвае Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Па словах вядучага мерапрыемства Юліі Траццяк, сустрэча пройдзе ў фармаце ток-шоу для бацькоў, якія хочуць даведацца ад іншых бацькоў пра новыя методыкі навучання сваіх дзяцей і зразумець, як развівацца разам са сваімі дзецьмі.
 
На сустрэчы выступіць псіхолаг Любоў Кубанская, у якой сямёра дзяцей. Яна раскажа бацькам пра тое, як выхоўвала сваіх дзяцей, а таксама ўсе прысутныя змогуць задаць ёй пытанні, якія іх цікавяць.
 
Арганізатар і кіраўнік дзіцячага інтэлект-цэнтра ў Баранавічах «Дзіцячая пляцоўка» Яўгенія Крымская раскажа пра свой цэнтр, а таксама пра тое, у якія бясплатныя гурткі ў горадзе бацькі могуць аддаць сваіх дзяцей, каб развіваць іх творчы патэнцыял.
 
Таксама на мерапрыемства з Мінска прыедзе грамадскі дзеяч і выкладчык Алесь Лагвінец, які знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за сваім дзіцем. Ён раскажа прысутным пра тое, чаму рашыўся пайсці ў дэкрэтны адпачынак і якія ад гэтага плюсы і мінусы.
 
  Мерапрыемства пройдзе па адрасу вул. Смаленская, 12. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up