Новости / Город

Баранавіцкія ўлады абмеркавалі з сябрамі ТБМ адкрыццё беларускамоўнага класа для першакласнікаў

15.06.2017, 13:38 / remove_red_eye 378 / chat_bubble

Сустрэча адбылася 14 чэрвеня. Па словах прадстаўнікоў Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, яна дала ім надзею, што першы клас з беларускай мовай навучання ўсё ж з'явіцца ў цэнтры горада ў гімназіі №4 – калі не ў гэтым годзе, то ў наступным.

Баранавіцкія ўлады абмеркавалі з сябрамі ТБМ адкрыццё беларускамоўнага класа для першакласнікаў

Фота: сайт sb.by

На сустрэчы прысутнічалі сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі ТБМ Таццяна Малашчанка, Віктар Мязяк і прадстаўнікі гарадской улады – старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама Сяргей Пузікаў.

Па словах Таццяны Малашчанкі, старшыні камісіі па выкарыстанні беларускай мовы і адукацыі Баранавіцкай гарадской арганізацыі ТБМ, мэтай сустрэчы было абмеркаванне неабходнасці адкрыцця ў Баранавічах беларускамоўнага класа для першакласнікаў. Улады планавалі адкрыць такі клас з новага навучальнага года ў СШ №13, але, на думку прадстаўнікоў ТБМ, ён павінен з’явіцца менавіта ў цэнтры горада – у гімназіі №4, куды змогуць дабірацца вучні з розных мікрараёнаў. У гэтай научальнай установе ўжо існуе беларускамоўны клас, дзе вучацца чацвёра дзяцей, якія сёлета скончылі сёмы клас.

– Аддаваць дзяцей у сярэднюю школу №13 бацькі не хочуць, бо дабрацца туды складана, – гаворыць Таццяна Малашчанка.

РЕКЛАМА

Па яе словах, калі б першы беларускамоўны клас адкрыўся ў гімназіі №4, то жадаючых навучацца ў ім было як мінімум тры чалавекі.

– Гата толькі тыя людзі, якіх я ведаю, – кажа яна. – А калі б бацькі дакладна ведалі, што гэты клас сапраўды будзе, жадаючых было б больш.

Усе свае аргументы наконт неабходнасці адкрыцця беларускамоўнага класа ў цэнтры горада Таццяна Малашчанка і Віктак Мязяк выказалі прадстаўнікам кіраўніцтва горада.

– На мой погляд, Юрый Грамакоўскі не супраць адкрыцця беларускамоўнага класа. Ён паабяцаў падумаць і дапамагчы, – кажа Таццяна Малашчанка. – Сустрэча дала нам надзею, што калі не ў гэтым, то ў наступным навучальным годзе такі клас ўсё ж з’явіцца ў гімназіі №4.

Фота: sb.by

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up