Автор: Юля ГРЫЦКЕВІЧ

10:49, 5 июня 2017

Культура

remove_red_eye 349

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ ладзіць вандроўку ў Гудзевічы

Музей у Гудзевічах, які быў створаны ў 1968 годзе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Алесем Белакозам. Фота: museums.by

Паездка да Гудзевіцкага музея Алеся Белакоза адбудзецца суботнім днём 17 чэрвеня. Мэта вандроўкі – азнаямленне з гісторыяй, архітэктурай і славутасцямі мясцін па маршруце Баранавічы – Слонім – Дзярэчын – Гудзевічы – Пескі – Зельва – Сынкавічы – Слонім – Баранавічы.

За месца ў аўтобусе трэба заплаціць 15 рублёў не пазней за 12–13 чэрвеня.
 
Суправаджаць вандроўнікаў будуць экскурсаводы. За гістарычна-культурную тэматыку адказвае Міхась Бернат, а за архітэктурную – Баляслаў Тумашчык.  
 
Запісацца на паездку можна па тэлефонах: +375 29 338 03 10 (Velcom) ці +375 33 902 57 47 (МТС) – Мікалай Падгайскі, +375 29 729 46 00 (МТС) – Марына Жук.


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up