Новости / Культура

У Баранавічах выступіць саліст гурта «Крама» Ігар Варашкевіч

31.05.2017, 14:58 / remove_red_eye 260 / chat_bubble

Музыка стане госцем апошняга занятка курсаў «Мова нанова».

У Баранавічах выступіць саліст гурта «Крама» Ігар Варашкевіч

У Баранавічах выступіць лідар гурта «Крама» Ігар Варашкевіч. Фота: сацсеткі

У сераду, 31 траўня, у наведвальнікаў бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова» адбудзецца выпускны. На мерапрыемства прыедзе выхадзец з Баранавіч – музыка Ігар Варашкевіч, які выканае для прысутных некалькі сваіх песень.
 
Як паведаміла Юлія Траццяк, вядучая курсаў «Мова нанова», на апошнім занятку падвядуць вынікі года, пагуляюць з удзельнікамі курсаў у інтэрактыўныя гульні і раздадуць ім хатняе заданне на лета. Самым лепшым выпускнікам уручаць памятныя падарункі.
 
– У гэтым годзе ў нас на занятках выступала шмат вядомых людзей. Напрыклад, паэт Андрэй Хадановіч, лідар гурта этна-трыа «Троіца» Іван Кірчук, музыка Кацярына Ваданосава і іншыя. У адрозненне ад мінулага года ў гэтым мы праводзілі больш інтэлектуальных гульняў і заўважылі, што людзям яны падабаюцца, – распавяла Юлія Траццяк.
 
Апошні занятак курсаў «Мова нанова» пройдзе ў People Bar (б-р Штакерау, 2А ), пачатак у 18.30.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up