Новости / Культура

У Баранавічах прайшла сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

29.05.2017, 13:30 / remove_red_eye 330 / chat_bubble

У суботу, 27 мая, на творчую вечарыну з вядомым беларускім літаратарам прыйшло каля 40 чалавек.

У Баранавічах прайшла сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

Уладзімір Арлоў падчас творчай вечарыны ў Баранавічах. Усе фота: Яўген ТРУБІЛА

Падчас сустрэчы Уладзімір Арлоў распавёў пра сябе, ідэі сваіх кніг і пра тое, як нараджаюцца творы.

– Пісьменнік расказаў пра сваю новую кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», падзяліўся цікавымі гісторыямі з жыцця, – паведаміў Intex-press Мікола Падгайскі, старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА «ТБМ».

РЕКЛАМА

Кніга «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» атрымала прэмію Цёткі ад Беларускага ПЭН-цэнтра ў 2017 годзе адразу па дзвюх намінацыях. Яна стала найлепшай беларускай кнігай для дзяцей і падлеткаў і атрымала прыз за мастацкае афармленне.

Уладзімір Арлоў – вядомы беларускі пісьменнік, гісторык, паэт, аўтар больш за 30 кніг. Ён з’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, сябрам Беларускага Народнага Фронту і аўтарам сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў. Уладзімір Арлоў – лаўрэат розных прэмій і ўзнагарод. Яго творы перакладзены на 25 моў свету.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up