Новости / Образование

Германія: 5 месяцаў знаёмства

29.05.2017, 13:39 / remove_red_eye 302 / chat_bubble

Такую магчымасць маладым людзям дае Міжнародная парламенцкая стыпендыя (IPS). Падчас знаходжання ў Германіі прадугледжана стажыроўка ў офісе аднаго з дэпутатаў Бундэстага, а таксама заняткі ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальдта. На працягу 15 тыдняў стыпендыят пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама набудзе практычны досвед у галіне парламенцкай працы.

Германія: 5 месяцаў знаёмства

Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай адборачнай камісіяй Германскага Бундэстага. Стажыроўка будзе доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2018 года. Усе расходы, звязаныя з паездкай, бярэ на сябе нямецкі бок.

Умовы ўдзелу:

• беларускае грамадзянства (магчыма двайное грамадзянства);
• скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя;
• вельмі добрае веданне нямецкай мовы;
• веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі;
• узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме.

РЕКЛАМА

Заяўкі прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску да 30 чэрвеня 2017 г. па электроннай пошце info@minsk.diplo.de ў фармаце PDF. Імя файла павінна складацца з прозвішча і імені (напр. Muster-Max.pdf). Калі аб’ём файла перавышае 15 MB, трэба раздзяліць дакумент на некалькі файлаў, кожны з якіх не павінен перавышаць 15 MB.

Удзельнікі выбіраюцца праз двухступенчаты адбор. Папярэдні адбор ажыццяўляецца Пасольствам Германіі ў Мінску. Найбольш кваліфікаваныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв’ю, якое адбудзецца восенню ці зімой 2017 года. Камісія па адбору ўдзельнікаў пры Германскім Бундэстагу ажыццяўляе канчатковы адбор кандыдатаў на падставе іх моўных, прафесійных, сацыяльных і міжкультурных кампетэнцый.

Вашы пытанні Вы можаце накіраваць на наступны адрас: Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, вул. Захарава, 26, 220034 Мінск. Тэл: (017) 217-59-00
Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце Германскага Бундэстага.

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up