Новости / Культура

У Баранавічы прыедзе вядомы беларускі гісторык і паэт Уладзімір Арлоў

24.05.2017, 15:46 / remove_red_eye 343 / chat_bubble

Творчая сустрэча адбудзецца ў суботу, 27 мая. А ў нядзелю, 28 мая, госці змогуць паслухаць вершы баранавіцкіх паэтаў і паглядзець прадстаўленне лялечнага тэатра.

У Баранавічы прыедзе вядомы беларускі гісторык і паэт Уладзімір Арлоў

У Баранавічах пройдзе творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым. Фота: http://news.21.by

– У суботу на сядзібе Маліноўскіх, якая знаходзіцца на вуліцы Міцкевіча, 65,  творчая вечарына пачнецца ў 16.00. Уладзімір Арлоў будзе распавядаць пра сваю кнігу, якая называецца «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». Набыць кнігу можна, папярэдне замовіўшы яе ў сябраў ТБМ па нумарах 338-03-10 (velcom), 902-57-47 (MТС), – расказаў Intex-press Мікола Падгайскі, старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА «ТБМ».  

 
У нядзелю ў офісе ТБМ, які знаходзіцца ў вёсцы Русіно на вуліцы Сасновая, 5, у 13.00 госці змогуць сустрэцца з баранавіцкімі паэтамі і паслухаць іх вершы. Сярод іх будуць Алесь Корнеў, Аляксей Белы, Раіса Раманчук, Алесь Бакач і іншыя.
 
– Таксама для гасцей з дзецьмі пройдзе прадстаўленне лялечнага тэатра, – адзначыў Мікола Падгайскі.
 
Уладзімір Арлоў – вядомы беларускі пісьменнік, гісторык, паэт, аўтар больш за 30 кніг. Ён з’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, сябрам Беларускага Народнага Фронту і аўтарам сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў. Уладзімір Арлоў – лаўрэат розных прэмій і ўзнагарод. Яго творы перакладзены на 25 моў свету.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up