Новости / Дети

Лялечны тэатр ТБМ паказаў баранавіцкім дзецям казку

18.05.2017, 19:32 / remove_red_eye 206 / chat_bubble

Прадстаўленне «Каза-манюка» выхаванцам дзіцячага садка №2 паказалі 18 мая прыхільнікі беларускай мовы і культуры.

Лялечны тэатр ТБМ паказаў баранавіцкім дзецям казку

Лялечны тэатр Баранавіцкай арганізацыі ТБМ. Усе фота: Кацярына БУБЕН

Над стварэннем лялечнага тэатра баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы працавалі тры месяцы. З дэкарацыямі і лялькамі ім дапамаглі іншыя тэатры горада.

– Наша сверхзадача – стварыць беларускамоўныя класы ў школах. Для гэтага трэба зацікавіць дзяцей. Прасцей за ўсё гэта зрабіць праз казку. Менавіта таму мы і вырашылі стварыць свой тэатр, – распавёў Intex-press Вячаслаў Болбат, рэжысёр лялечнага тэатра Баранавіцкай арганізацыі ТБМ.

У планах таварыства – паказаць казку і ў іншых садках, дзе ёсць беларускамоўныя групы.

РЕКЛАМА
Дзеці глядзяць казку «Каза-манюка».

Дзеці глядзяць казку «Каза-манюка».

У знак удзячнасці выхаванцы садка падрыхтавалі для сяброў таварыства невялікі канцэрт і гульню «Што? Дзе? Калі?»

– У першую чаргу беларускую мову трэба прывіваць дзяцям, таму што гэта наша спадчына, нашы традыцыі і наша будучыня, – адзначыла Аліна Лазоўская, намесніца загадчыка дзіцячага садка.

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up