Автор: Таццяна МАЛЕЖ

13:40, 14 мая 2017

Город

remove_red_eye 1414

У Баранавічах на плошчы Леніна прайшла цырымонія падняцця сцяга

Вучань СШ №7 Канстанцін Філіпаў і вучаніца музычнай школы мастацтваў №2 Валерыя Лятута ўзнімаюць Дзяржаўны сцяг Беларусі. Усе фота: Таццяна МАЛЕЖ

Святочнае мерапрыемства адбылося 14 мая, у Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

14 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень дзяржаўных сімвалаў — сцяга і герба. Усталявана гэта свята ўказам прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. У краіне прайшоў рэферэндум, на якім большасць выбаршчыкаў падтрымалі змену дзяржаўнай сімволікі бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» на сучасныя чырвона-зялёны сцяг і трохі перайначаны герб БССР.

У Баранавічах у гэты дзень на цэнтральнай плошчы адбылася цырымонія падняцця сцяга, на якой прысутнічалі кіраўніцтва нашага горада, а таксама жыхары і госці Баранавіч. 

Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі і старшыня Баранавіцкага райвыканкама Васіль Хвацік.

Старшыня гарвыканкама Юрый Грамакоўскі прывітаў прысутных на свяце жыхароў Баранавіч і асаблівую ўвагу ўдзяліў юным гараджанам.

РЕКЛАМА

Падчас урачыстай цырымоніі выступіў старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі.

Вучань СШ №7 Канстанцін Філіпаў – уладальнік Дыплома 2 ступені рэспубліканскай алімпіяды па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі, і вучаніца музычнай школы мастацтваў №2 Валерыя Лятута, лаўрэат Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Новыя вяршыні-2017».

Пасля падняцця сцяга Рэспублікі Беларусь прайшоў невялікі канцэрт з удзелам творчых калектываў.

Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь вакальна-харэаграфічны ансамбль «Палозанька» ГДК.

Вакальны гурт «Мішэль» Крошынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Выканаўцы ўзорнай эстраднай студыі «Онлайн» СШ №17.

Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль мажарэтак «Холідэй» ГДК.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up