Автор: Салiдарнасць, Лера Василькова

15:47, 2 мая 2017

Общество

remove_red_eye 438

Католический архиепископ выступил с острой речью перед идеологами, напомнив им про автозаки, спросив: «А судьи кто?»

Тадеуш Кондрусевич Фото Радыё Свабода

Во вторник, 2 мая, Тадеуш Кондрусевич участвовал в мероприятии в рамках программы повышения квалификации для руководителей главных управлений, отделов идеологической работы, культуры, по делам молодежи облисполкомов, горисполкомов, райисполкомов и местных администраций районов, курирующих вопросы религий и национальностей.

«Салiдарнасць» передает, что журналистов на мероприятии не было. От слушателей последовало несколько вопросов, в том числе о вероятности визита Папы Франциска в Беларусь, но сам доклад не стал поводом для серьезной дискуссии для присутствующих чиновников.

Ниже несколько выдержек из его выступления.

— У аснове адносін Касцёла і дзяржавы знаходзяцца словы Хрыста: «Богу — Богава, а цэзару — цэзарава». Адсюль і галоўны прынцып вучэння Касцёла аб аўтаноміі рэлігіі і палітыкі, Касцёла і дзяржавы. Такая норма ў большасці краін свету ўспрымаецца як агульнапрынятая.

РЕКЛАМА

— Усё гэта не азначае ўзаемнай ізаляцыі Касцёла і дзяржавы, бо яны, хоць і рознымі спосабамі, аднак служаць тым самым людзям. Агульнае дабро з’яўляецца платформай для плённых узаемаадносін Касцёла і дзяржавы.

— Прызнаючы аўтаномію дзяржавы, Касцёл, які з Божага ўстанаўлення з’яўляецца ахоўнікам і гарантам маральнасці, пакідае за сабой права на маральную ацэнку яе дзейнасці ў галіне захавання правоў чалавека і збаўлення душ.

— У наш час адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавамі рэгулююцца шляхам канкардатаў або спецыяльных пагадненняў, падпісаных двума суб’ектамі міжнароднага права — Апостальскім Пасадам і канкрэтнай дзяржавай. Галоўная сутнасць такіх пагадненняў у тым, што яны на міжнародным узроўні вызначаюць правы і абавязкі бакоў.

Ужо шмат гадоў у Беларусі вядуцца размовы пра падпісанне такога пагаднення паміж Апостальскім Пасадам і нашай краінай. Абодва бакі зацікаўлены ў гэтым. Аднак, яшчэ далёка не ўсе праблемы, звязаныя з падрыхтоўкай такога пагаднення, вырашаны, хоць мы спадзяёмся на прагрэс у гэтай важнай справе.

Падпісанне такога дакумента дасць новыя магчымасці ў выкананні місіі Касцёла ў нашай краіне ў адпаведнасці з кананічным правам і традыцыяй Касцёла. Такі дакумент таксама будзе спрыяць павышэнню іміджа Беларусі на міжнароднай арэне.

— Свет з вялікім задавальненнем прыняў рашэнне нашай краіны пра пяцідзённы бязвізавы ўезд для грамадзян 80 краін. Гэта своечасовае рашэнне, якое сведчыць аб імкненні да большай адкрытасці і развіцця сяброўскіх адносін з іншымі краінамі.
Аднак бязвізавы рэжым не ўлічыў такую катэгорыю турыстаў як святары. Кожны святар мае абавязак штодня цэлебраваць Імшу. У Беларусі замежныя святары па-ранейшаму павінны атрымліваць на гэта дазвол ад Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Для гэтага дыяцэзіяльная Курыя павінна за месяц падаць адпаведны пакет дакументаў.

Але немагчыма загадзя ведаць пра ўсіх святароў, якія захочуць наведаць Беларусь як турысты. Такі святар прыходзіць у касцёл і просіць дазвол у пробашча цэлебраваць святую Імшу. Што павінен рабіць пробашч? Паводле закону — адмовіць.

Складваецца парадкасальная сітуацыя, калі замежны святар можа прысутнічаць на Імшы як вернік, але, калі стане па іншы бок алтара і ўзначаліць літургію, адначасова ён становіцца парушальнікам закону. У якім жа святле замежны святар будзе распавядаць пра Беларусь за мяжой?

Калі мы хочам, каб за намі замацаваўся пазітыўны імідж, гэту норму трэба як мага хутчэй адмяніць, бо яна не адпавядае патрабаванням часу. Я не ведаю ніводнай краіны ў свеце, дзе існуе падобная норма, калі замежны святар павінен прасіць дазвол ва ўлады на цэлебрацыю святой Імшы.

— Вялікую занепакоенасць выклікае патрабаванне некаторых аддзелаў ідэалогіі прадстаўляць праграму навучання Катэхізісу ў нядзельных школах і спісы дзяцей, якія іх наведваюць. Гэта ні што іншае, як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Касцёла і неадпаведнасць закону аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый.

Якая мэта такіх патрабаванняў? Праверыць прававернасць навучання дзяцей? Дазвольце спытаць: «А суддзі хто?» Хто з супрацоўнікаў ідэалагічных аддзелаў скончыў каталіцкі, праваслаўны, юдэйскі, мусульманскі ці пратэстанцкі ўніверсітэт?

— Бяспека грамадзян, нашых вернікаў, падчас святочных масавых набажэнстваў важная для ўсіх, як Касцёла, так і дзяржавы. Аднак сітуацыя, якая ўзнікла сёлета падчас святкавання Вялікадня ў Мінску, зусім не спрыяла настрою галоўнага хрысціянскага свята. Першае, што пабачыла святочная Пасхальная працэсія, выходячы з катэдральнага касцёла, гэта спецаўтамабіль ля яго ўваходу — так званы «аўтазак».

Відавочная прысутнасць гэтых спецаўтамабіляў на далейшым шляху працэсіі стварала настрой напружанасці, недаверу да народа, які мірна праслаўляў ўваскрослага Хрыста.

С полной версией обращения можно ознакомиться здесь.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up