Новости / Город

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ правяла добраўпарадкаванне магіл беларускіх актывістаў

31.03.2017, 11:16 / remove_red_eye 298 / chat_bubble

Сябры Баранавіцкай арганізацыі ТБМ 26 сакавіка ўшанавалі памяць выбітных людзей Баранавіцкага краю. Пасля імшы, якую правёў уніяцкі святар айцец Яўген Маліноўскі, удзельнікі мерапрыемства паехалі на могілкі, дзе наведалі 15 магіл баранавіцкіх актывістаў і творчых дзеячоў.

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ правяла добраўпарадкаванне магіл беларускіх актывістаў

Сябры ТБМ ушанавалі памяць выбітных асобаў на могілках «Русіно». Усе фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Традыцыю наведвання магіл актывістаў, якія пахаваны на Русіноўскіх могілках, гадоў 10 таму пачаў Віктар Сырыца. Звычайна на Дзень Волі Віктар збіраў 5–10 бліжэйшых сяброў, якія прыходзілі на магілы, ускладалі кветкі і ўзгадвалі добрыя справы памерлых.

Айцец Яўген Маліноўскі

Айцец Яўген Маліноўскі

У першую чаргу гэта людзі, якія прайшлі праз сталінскія турмы, беларускія паэты і грамадскія дзеячы.

РЕКЛАМА

Летась арганізатары добраўпарадкавання склалі спіс і мапу месц адзінаццаці магіл. А за апошні час у спіс унеслі яшчэ сем прозвішчаў, сярод якіх і прозвішча пачынальніка гэтай традыцыі – Віктара Сырыцы.

У выніку мерапрыемства арганізатары разам з прыхільнікамі беларускіх традыцый, культуры і гісторыі вырашылі стварыць летапіс пра баранавіцкіх грамадскіх актывістаў і іх справы.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up