Новости / Образование

Беларускамоўны клас можа з’явіцца ў СШ №13

23.03.2017, 16:13 / remove_red_eye 464 / chat_bubble

Зараз у Баранавічах ёсць усяго адзін клас (у гімназіі №4), дзе дзеці вучацца на беларускай мове.

Беларускамоўны клас можа з’явіцца ў СШ №13

Марына Купцова – дырэктар СШ №13. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

З 2015 года ў Баранавіцкай СШ №13 працуе эксперыментальная пляцоўка па фарміраванні інклюзіўнай адукацыйнай прасторы. Інклюзіўная адукацыя накіравана на даступнасць навучання для кожнага: адораных дзяцей, дзяцей з абмежаваннямі па здароўі, а таксама дзяцей, якія хочуць размаўляць на беларускай мове.

Як распавяла Марына Купцова, дырэктар сярэдняй школы №13, у дадзены момант калектыў гэтай навучальнай установы разам з педагогамі СШ №№ 15, 17, 20 і 21 ствараюць план, які дазволіць розным дзецям навучацца у любой установе адукацыі.

– Школа павінна быць роўнай для ўсіх. У нас ёсць кваліфікаваныя педагогі, а значыць, і магчымасць адкрыць беларускамоўны клас. У аснову сваёй дзейнасці я стаўлю дзіця з яго асаблівасцямі, інтарэсамі і жыццёвымі запытамі, таму імкнуся падладжвацца пад дзяцей, каб іх развіццё было не толькі паспяховым, але і камфортным, – падзялілася з Intex-press Марына Купцова.

РЕКЛАМА

Па словах Марыны Георгіеўны, у аддзел адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама ўжо звярталіся бацькі, якія хочуць, каб іх дзеці вучыліся на беларускай мове.

Адзіны беларускамоўны клас, які зараз існуе ў Баранавічах, быў створаны па ініцыятыве бацькоў. Таццяна Малашчанка, старшыня камісіі па выкарыстанні беларускай мовы і адукацыі Баранавіцкай гарадской арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», расказала Intex-press, што для яе было прынцыпіяльна важна, каб дачка атрымлівала сярэднюю адукацыю на роднай мове, таму яна – навучэнка гімназіі №4.

Таццяна Малашчанка расказала, што ТБМ ініцыюе правядзенне круглага стала па пытаннях беларускамоўнага навучання дзяцей. На яго будуць запрошаныя прадстаўнікі адукацыйных, культурных і гістарычных арганізацый.

Таццяна адзначыла, што мэта ТБМ – адкрыць беларускамоўныя класы ў кожным баранавіцкім мікрараёне.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up