21:11, 20 марта 2017

Политика

remove_red_eye 579

Суд над Рыгорам Грыкам перанесены, яго пакуль вызвалілі, Чарнавусаў аштрафавалі за паход у падатковую

Рыгор Грык. Фота: http://spring96.org

У Баранавічах 20 сакавіка адбыліся судовыя працэсы над актывістамі.

Рыгор Грык быў затрыманы раніцай 19 сакавіка каля свайго дома і дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе яго трымалі да 20 сакавіка. У гэты дзень павінен быў адбыцца суд за ўдзел Грыка ў Маршы недармаедаў у Бабруйску 12 сакавіка.

Аднак на судовым паседжанні Рыгор зачытаў хадайніцтва аб пераносе суда для дамовы з адвакатам. Суддзя задаволіў просьбу Грыка і перанёс паседжанне на 22 сакавіка. Самога актывіста да суда вызвалілі з-пад арышту, расказаў Intex-press праваабаронца Сяргей Гоўша.

У гэты ж дзень адбыўся судовы працэс над Чарнавусамі. Іх судзілі за ўдзел у пікетаванні каля падатковай інспекцыі 6 лютага. Чарнавус разам з адвакатам даказваў суддзі, што ў той дзень проста прынёс у інспекцыю сабраныя 820 подпісаў супраць дэкрэта аб дармаедстве. Адвакат прасіў спыніць справу, бо подпісы былі перададзеныя, зарэгістраваныя і з падатковай быў атрыманы адказ, што гаворыць аб законнасці дзеянняў Чарнавусаў у адпаведнасці з законам аб зваротах грамадзян.

Суддзя выслухала довады Чарнавуса ды адваката і пазней абвясціла вырак: па ч. 2 арт. 23.34 КоАП Мікалаю Чарнавусу (старэйшаму) прысуджаны штраф у памеры 30 базавых велічынь (690 рублёў), а па ч. 3 арт. 23.34 КоАП Мікалаю Чарнавусу (малодшаму) – штраф у памеры 25 базавых велічынь (575 рублёў).

Чарнавусы з выракам суда не пагадзіліся і будуць яго абскарджваць у Брэсцкім абласным судзе.

Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus

Опрос

Где вы планируете отдохнуть этим летом?

Результаты опроса

Загрузка ... Загрузка ...

Анекдот дня

- У вас в роду у кого-нибудь были проблемы с психикой?
– Вроде нет.
- Приятно быть первым, не правда ли?

Мы в социальных сетях

Scroll Up