Новости / Политика

У Баранавічах прэвентыўна затрымалі Рыгора Грыка і Мікалая Чарнавуса

19.03.2017, 12:56 / remove_red_eye 2501 / chat_bubble

Актывіста Рыгора Грыка спыніла міліцыя, калі ён раніцай 19 сакавіка выходзіў з пад'езда. Мікалая Чарнавуса выклікалі ў ГАУС, паведамляе БелаПАН.

У Баранавічах прэвентыўна затрымалі Рыгора Грыка і Мікалая Чарнавуса

Рыгор Грык на акцыі ў Бабруйску. Скрын з відэа

Грык паспеў пазваніць праваабаронцу Сяргею Гоўшу.

– Рыгор сказаў мне, што яго затрымалі два міліцыянты і вязуць на гутарку ў Баранавіцкі ГАУС, – паведаміў Intex-press Гоўша.

Нагадаем, што 15 сакавіка, у дзень акцыі «недармаедаў» у Мінску,  Грыка ўжо гэткім чынам затрымлівалі. Тады актывіст правёў цэлы дзень у міліцыі «для размовы».

РЕКЛАМА

Як паведаміў Мікалай Чарнавус агенцтву БелаПАН, 19 сакавіка, каля 12.30, на рынак, дзе ён працуе, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што павінны суправадзіць яго ў гарадскі аддзел унутраных спраў.  

«15 сакавіка мне ўручылі позву, у якой паведамлялася, што я павінен з’явіцца ў Баранавіцкі ГАУС 19 сакавіка, у 15.00, у якасці сведкі, – сказаў Чарнавус. – Міліцыя вырашыла, што я павінен быць там раней. Гэта зроблена для таго, каб ізаляваць мяне на час плануемай сёння ў Баранавічах пратэстнай акцыі».


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up