Новости / Культура

Баранавіцкія курсы «Мова нанова» адзначаць трохгадовы юбілей выступам Івана Кірчука

15.03.2017, 14:02 / remove_red_eye 113 / chat_bubble

У сераду, 15 сакавіка, на занятках беларускамоўных курсаў выступіць саліст гурта «Троіца» Іван Кірчук.

Баранавіцкія курсы «Мова нанова» адзначаць трохгадовы юбілей выступам Івана Кірчука

Іван Кірчук. Фота: сайт ultra-music.com

Іван Кірчук — беларускі музыка, кампазітар, фалькларыст, пісьменнік, паэт, выкладчык і лідар гурта «Этна-трыа Троіца».

На занятках у Баранавічах мэтр айчыннага фолку прадэманструе ўрывак з монаспектакля «Дарожка мая». Унікальная праграма створана па матэрыялах беларускага фальклору. Матэрыялы да сцэнарыя аўтар збіраў 30 гадоў і здолеў скампанаваць сваю працу ў паўтарагадзінны выступ.

— Падчас выступу я буду выкарыстоўваць розныя музычныя інструменты — усяго каля 40 — у тым ліку і вельмі экзатычныя: металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбета і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны. Гэта робіцца для таго, каб абудзіць інтарэс да фальклору, каб мы ўсе ўспомнілі, хто мы ёсць на самой справе, — распавёў Intex-press Іван Кірчук.

РЕКЛАМА

Заняткі «Мова нанова» адбудуцца ў Баранавічах бясплатна ў клубе People Bar. Пачатак у 18.30.

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up