Автор: Юля ГРЫЦКЕВІЧ

14:30, 13 марта 2017

Город

remove_red_eye 232

У Баранавічах прайшла прэзентацыя кніг Паўла Севярынца

Павел Севярынец расказвае пра свае новыя кнігі прыхільнікам беларускай культуры і гісторыі. Усе фота: Мікалай ПАДГАЙСКІ

Прэзентацыя новых кніг пісьменніка адбылася 11 сакавіка ў Баранавіцкай гарадской арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Перад прэзентацыяй Павел Севярынец расказаў біяграфію баранавіцкіх заснавальнікаў беларускага руху – ксяндза Пятра Татарыновіча і сенатара польскага сейма Аляксея Назарэўскага. А пасля – пра свае чатыры новыя кнігі для дарослых і дзяцей.

У дзвюх кнігах адлюстравана гісторыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ад пачатку XX стагоддзя да нашых дзён і паказаны біяграфіі актыўных удзельнікаў. Кнігі выдадзены на добрай паперы і ўтрымліваюць многа фотаматэрыялаў.

РЕКЛАМА

Па словах арганізатара сустрэчы Мікалая Падгайскага, асаблівую ўвагу прысутных на прэзентацыі атрымала чытанка-маляванка для дзяцей «Беларуская хрысціянская азбука» з вершыкамі і малюнкамі на кожную літару алфавіта. Але купіць яе пакуль што нельга: кніга толькі ў адным экзэмпляры. Аднак аўтар плануе надрукаваць яшчэ некалькі.

Павел Севярынец падарыў кнігі бібліятэцы ТБМ

Павел Севярынец падарыў кнігі бібліятэцы ТБМ.

Павел Севярынец – беларускі палітык і публіцыст. З 1998 года друкуецца ў незалежнай прэсе. Вядомы як удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі супраць палітыкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.  
У 2005 годзе Павел Севярынец быў абвінавачаны ў арганізацыі акцый пратэсту супраць балатавання Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзідэнцкі тэрмін, што адбываліся ў Мінску пасля рэферэндуму 2004 г. Моладзевы лідар быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі. Пакаранне ён адбываў на лесанарыхтоўках у Полацкім раёне ў вёсцы Малое Сітна. У 2006 годзе быў амністыраваны, а ў 2007 – вызвалены.
Зараз Павел працуе над адраджэннем палітычнай партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і напісаннем сваіх кніг.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up