Автор: Юля ГРЫЦКЕВІЧ

10:59, 13 марта 2017

Отдых

remove_red_eye 233

Канцэрт Лявона Вольскага пройдзе ў Вільні. Беларусы могуць атрымаць візы задарма

Канцэрт VOLSKI 172 пройдзе 8 траўня ў Вільні. У рамках праграмы прагучаць песні як з першага, так і з іншых альбомаў музыкі – ад гурта «Мроя» да сольнага альбома «Псіхасаматыка».

Разам з Вольскім на сцэну паднімуцца і тыя музыкі, якія ўдзельнічалі ў запісе альбомаў «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). Сярод іх Алесь-Францішак Мышкевіч, Павал Аракелян, Снорэ Бергеруд, Бьёрн Холмслэнд і Сіндрэ Скэе. Выступ артыстаў адбудзецца ў цэнтры Вільні ў клубе Vilnius.

У беларусаў ёсць магчымасць атрымаць бясплатныя візы без консульскага збору, якія будуць дзейнічаць з 7 да 9 траўня ўключна. Такія візы выдаюцца толькі грамадзянам нашай краіны на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства.

Каб атрымаць візу задарма, трэба запоўніць усе графы формы на сайце turmuz.by. Пасля апрацоўкі дадзеных іх адправяць у амбасаду. Калі ў амбасадзе дадуць «дабро», вас аб тым праінфармуюць, а вы запішацеся на сустрэчу ў візавы цэнтр самастойна.

РЕКЛАМА

Усе пытанні можна задаць па тэлефонах: (029) 7777 857, (029) 622 57 20.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up