Автор: Юрый ПІВАВАРЧЫК

11:02, 2 марта 2017

Общество

remove_red_eye 511

Вучняў гімназіі №4 павіншавалі з Днём роднай мовы

Сябры Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы віншуюць са святам вучняў 7 «Д» класа. Усе фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы 28 лютага павіншавалі вучняў беларускамоўнага класа гімназіі №4 з Днём роднай мовы.

Зараз у школе праходзіць тыдзень беларускай мовы и паэзіі. Вучні, настаўніца беларускай мовы і класны кіраўнік беларускамоўнага класа Наталля Дзяўго атрымалі падарункі – кубачкі з «пагоняй», падстаўкі для гарачага, паштоўкі з выказваннямі Караткевіча і Каліноўскага, а таксама каробкі зефіру з беларускім арнаментам.

Пасля візіту гасцей вучні павіншавалі сваіх настаўнікаў з Днём роднай мовы.

Ядвіга, вучаніца 7 «Д» класа, з падарункамі – кубачкам і паштоўкай.

Анжэла Камбалава павіншавала вучаніц беларускамоўнага класа.

Вучням падарылі паштоўкі з выказваннямі Караткевіча і Каліноўскага.

РЕКЛАМА

Ганна, вучаніца 7 «Д» класа, з падарункам – каробкай зефіру з беларускім арнаментам.

Баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы з вучнямі беларускамоўнага класа.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up