Автор: Алена ЗЕЛЯНКО

12:10, 27 февраля 2017

Город

remove_red_eye 260

Пад Баранавічамі пісалі ўсебеларускую дыктоўку

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Русіно. Фота: Мікола ПАДГАЙСКІ

Мерапрыемства прайшло на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў Русіно.

Дзясятую Агульнанацыянальную дыктоўку правялі ў суботу, 25 лютага. Каля дзясятка сяброў Таварыства беларускай мовы рознага ўзросту сабраліся ў Русіно, каб напісаць прадмову да кнігі «Эклізіяст» Францішка Скарыны. Як расказаў Intex-press Мікола Падгайскі, старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА «ТБМ», дыктавала тэкст і правярала работы настаўніца з вялікім стажам Галіна Дуброўка.

– Адзнакі за работы мы не ставілі. Мэта правядзення дыктоўкі – не ацэнка ведаў, а папулярызацыя беларускай мовы, павышэнне граматнасці людзей, – адзначыў Мікола Падгайскі.

Пасля дыктоўкі сябры ТБМ спявалі песні, абмяркоўвалі планы працы на лета.

РЕКЛАМА

У бліжэйшую суботу, 4 сакавіка, у сядзібе ТБМ пройдзе сустрэча з Валерам Мазынскім, кінарэжысёрам, лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».

11 сакавіка ТБМ плануе ўшанаваць памяць дзеячоў беларускага руху – Пятра Татарыновіча і Аляксея Назарэўскага. Аповед пра іх будзе весці актывіст Павел Севярынец.

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up