Автор: Карына БАРАБАШ

21:53, 25 февраля 2017

Культура

remove_red_eye 369

Баранавіцкі паэт Алесь Корнеў прэзентаваў два новыя зборнікі

Старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА "ТБМ" Мікалай Падгайскі віншуе паэта Алеся Корнева. Усе здымкі: Аляксандр КОРАБ

Прэзентацыя зборнікаў «Крышку трэсак з гумарэсак» і «Мы з-пад Новай Мышы» прайшла 24 лютага ў філіяле гарадской бібліятэкі ў Паўночным мікрараёне.

На стварэнне лірычнага рамана «Мы з-пад Новай Мышы» аўтара натхніла настаўніца, якая працавала над гісторыяй гэтай вёскі. Спачатку паэт напісаў некалькі вершаў пра Новую Мыш, а потым вырашыў напісаць яшчэ больш вершаў пра гэта мястэчка. Так і з’явілася кніжка, якая, на думку Алеся Корнева, падыдзе шырокаму колу чытачоў.

Алесь Корнеў з прыхільнікамі сваёй творчасці.

Другі зборнік «Крышку трэсак з гумарэсак» – гумарыстычнага характару. У яго ўвайшлі кароценькія апавяданні і вершаваныя афарызмы, жарты, анекдоты, жартаўлівыя замалёўкі і назіранні з жыцця паэта.

– У гэтым зборніку я размясціў больш за 600 вершаў. Каб ім было зручна карыстацца, я згрупаваў вершы ў раздзелы і падраздзелы: пра жанчын, мужчын і вершы на бытавыя тэмы. Гэтыя вершы будуць больш цікавыя дарослым чытачам, – распавёў Алесь Корнеў.

РЕКЛАМА

Павіншаваць аўтара з прэзентацыяй чарговых кніжак прыйшлі амаль 40 чалавек.

Алесь Корнеў з унукам Міронам.

Алесь Корнеў па спецыяльнасці – урач, зараз на пенсіі. Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе. Друкаваўся ў гарадскіх і абласных газетах, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», у літаратурным альманаху горада Баранавічы «Святліца». Першы зборнік «Услед за ластаўкай» выйшаў у 2001 годзе. Усяго выпусціў 24 паэтычныя зборнікі на беларускай і рускай мовах.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up