Автор: Юля ГРЫЦКЕВІЧ

12:37, 21 февраля 2017

Общество

remove_red_eye 1094

Бясплатная рассылка вершаў Янкі Купалы створана ў Беларусі

Скрыншот з сайта kupalaposhtai.by

Заснавальнік сэрвісу хуткаснага чытання беларускай класікі «Купала поштай» Уладзімір Андрыенка расказаў Intex-press, чаму менавіта Купала, каму патрэбна такая рассылка і як актывіст плануе пашыраць праект далей.

Падпісаўшыся на рассылку, чытачы кожны дзень будуць атрымліваць на электронную пошту па адным вершы Янкі Купалы. У рассылцы ўжо ёсць 100 вершаў паэта на розную тэматыку.

— Праект абмяркоўваўся паміж заснавальнікамі дні тры-чатыры, а ствараўся адзін дзень. Мы не хацелі марнаваць час і выбралі папулярнага беларускага паэта, якога ведаюць усе, – расказаў Уладзімір.

Праект пачаў працаваць 16 лютага. За першыя пяць дзён, по словах заснавальніка, падпісаліся ўжо 750 чалавек.

РЕКЛАМА

— Гэты сэрвіс будзе карысны ўсім, хто хоча даведацца больш пра беларускую літаратуру і палепшыць веданне беларускай мовы, — адзначыў Уладзімір.

Ён прызнаўся, што плануе не проста пашырыць спіс паэтаў, а дадаць ў рассылку карціны і звесткі пра беларускіх мастакоў:

— Калі аўдыторыя будзе пашырацца далей, будзе пашырацца і праект.

Каб атрымліваць вершы Купалы, трэба падпісацца на рассылку на сайце kupalaposhtai.by.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up