Новости / Общество

Жыхару Баранавіч адмовілі ў выдачы медыцынскай даведкі на беларускай мове

3.02.2017, 17:37 / remove_red_eye 1273 / chat_bubble

Віктар Мязяк папрасіў у гарадской цэнтральнай паліклініцы выдаць яму медыцынскую даведку на роднай мове.

Пасля актывіст напісаў пісьмовы зварот ва ўпраўленне аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама. І атрымаў адказ за подпісам Віктара Міхалоўскага, начальніка ўпраўлення, які паведаміў, што форма даведак на рускай мове зацверджана міністэрскай пастановай. А перакласці яе на беларускую мову паліклініка не можа, бо гэта будзе лічыцца «зменай формы дакумента».

– Я жыву ў Беларусі, у сябе дома, і атрымліваецца, што не магу атрымаць паперы па-беларуску, – расказаў Intex-press Віктар Мязяк. – Я лічу, што сваім адказам мяне зняважылі. Да таго ж на беларускамоўны зварот мне адказалі па-руску.

Актывіст збіраецца дамагацца раўнапраўя дзвюх дзяржаўных моў пры выдачы медыцынскіх даведак, ён ужо даслаў на электронную паштовую скрынку лісты двум дэпутатам. Таксама ў яго планах звярнуцца у Міністэрства аховы здароўя.

РЕКЛАМА

Нагадаем, некалі Віктар Мязяк дамогся, каб пасведчанне кіроўцы ў Беларусі выдавалі таксама і на беларускай мове.

Адказ Віктару Мезяку

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up