Новости / Культура

Памёр спявак, народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч

28.01.2017, 10:55 / remove_red_eye 3442 / chat_bubble

Яму было 64 гады. Некалькі апошніх год спявак цяжка хварэў. 

Пра смерць Ціхановіча ў Instagram напісала яго дачка.

…Сегодня ночью не стало моего Папы…Мы благодарим всех, кто на протяжении его удивительного жизненного пути был рядом. Благодарим всех, кто молился и поддерживал его в его последний и очень не простой год. Я знаю, что он бы попросил поблагодарить всех вас за вашу любовь, которая была взаимной. Человек-Любовь, мой самый близкий, самый лучший, самый любимый. Мой Папа. Помолитесь о нем, чтобы его дорога к Богу, которую он искал и нашел завершилась Радостной Встречей. Пап, я люблю тебя, всегда. Царствие тебе Небесное, Пусть Боженька примет тебя в Своих самых Светлых селениях, где нет больше ни болезни, ни печали, но Жизнь и Любовь бесконечная.❤️ — Reast in Peace, my love, my daddy❤️

A photo posted by Anastasiya Tihanovich (@atihanovich) on

РЕКЛАМА

Нарадзіўся 13 ліпеня 1952 года ў Мінску. Падчас вучобы ў Сувораўскім ваенным вучылішчы граў на тубе ў ваенным духавым аркестры. У гэтыя ж гады ўваходзіў у склад маладзёжнага гурта «Факіры», які выконваў папулярныя эстрадныя кампазіцыі.

Скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча, у 1982 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1971 года – у Беларускай філармоніі, саліст ВІА «Верасы». З 1987 года саліст-вакаліст Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі. З 1988 года — стваральнік і кіраўнік (з жонкай Ядвігай Паплаўскай) першага ў Беларусі Тэатра песні і студыі пры ім (у 2003 годзе пераўтвораны ў прадзюсарскі цэнтр «Прафіартвідыён»). Адначасова з 2001 года — музычны кіраўнік беларускага канала «Сталічнае тэлебачанне». Выступаў з Паплаўскай у складзе эстрадна-вакальнага дуэта. Аўтар папулярных эстрадных песень.

Указам прэзідэнта ад 30 сакавіка 2006 года №185 за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, захаванне і прапаганду лепшых музычных традыцый Аляксандру Ціхановічу і яго жонцы Ядвізе Паплаўскай прысвоены званні «Народны артыст Беларусі».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up