Автор: Карына БАРАБАШ

13:51, 11 января 2017

Технологии

remove_red_eye 222

Папулярны каляндар «Не маўчы па-беларуску» выйшаў у мабільнай версіі

Беларускі каляндар «Не маўчы па-беларуску». Фота: nn.by

Грамадска-культурная кампанія «Будзьма беларусамі!» выпусціла каляндар «Не маўчы па-беларуску!», які можна бясплатна закачаць на смартфон на платформах iOS і Android.

У канцы мінулага года амаль увесь наклад календара з серыі «Не маўчы па-беларуску!» на 2017 год раскупілі чытачы ў кнігарнях.  Тады кампанія «Будзьма беларусамі» вырашыла падтрымаць тых, хто не паспеў набыць каляндар, і падрыхтавала мабільную версію гэтага выдання.

Мабільная версія календара аб’яднала мінулагодні і сёлетні календары. Цяпер кожны карыстальнік можа знайсці некалькі сотняў арыгінальных малюнкаў ад мастачкі Дар’і Мандзік. Малюнкі падпісаны беларускімі словамі і словазлучэннямі, якія прыстасаванне будзе даваць у рандомным парадку.

Фота: beshankovichy.by

Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up