Автор: Intex-press

19:45, 9 января 2017

Общество

remove_red_eye 251

У Мінску здымаюць першы беларускамоўны серыял жахаў – «Заклятыя скарбы»

Фота: skarby.by

Праект будзе складацца з некалькіх сезонаў. На дадзены момант здымаюць першы, у які ўвойдуць восем серый. Для паловы з іх сцэнарыі ўжо гатовыя. Па задумцы аўтара, серыі не будуць звязаны паміж сабой, таму серыял можна пачынаць глядзець з любой.

Аўтар праекта, прадзюсар і рэжысёр Серж Аўсяннік доўгі час працаваў на «Белсаце» над перадачай «Прыват», якую вядзе журналістка Валярына Кустава.

Па словах Сержа Аўсянніка, у 2015 годзе яму з сябрамі прыйшла думка экранізаваць вядомую кнігу «Заклятыя скарбы».

– Зборнік беларускіх паданняў, часам жахлівых, але вельмі цікавых, самабытных. Памятаю гэтую кнігу яшчэ з дзяцінства, асабліва ілюстрацыі, — сказаў Серж Аўсяннік у інтэрв’ю «Свабодзе».

РЕКЛАМА

Акрамя гэтага, натхненнем для рэжысёра стала экранізацыя «Дзікага палявання караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча, паведамляе TUT.by.

Серыял зняты на беларускай мове. Для аўтара праекта гэта прынцыпова. Бо на іншай мове немагчыма перадаць усю паўнату жаху, таямнічасці і прыгажосці беларускага фальклору. Пры гэтым прадугледжана агучка на англійскай і рускай мовах, што павінна пашырыць аўдыторыю серыяла.

Частку грошай сабралі з дапамогай краўдфандынгавай платформы. Астатнія сродкі перадалі сябры рэжысёра з Германіі. Паводле слоў Аўсяннікава, яму і Валярыне Куставай часам прыходзілася ўносіць грошы і з уласнага бюджэту. На адну серыю працягласцю 12 хвілін патрабавалася каля 10 тысяч долараў.

Серыял «Заклятыя скарбы» выйдзе праз тры месяцы. Чакаецца, што першыя серыі з’явяцца ў адкрытым доступе на сайце skarby.by.

Читать также

Поможем Александру жить!

2 часа назад remove_red_eye 1408
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up