Автор: Intex-press

16:55, 5 января 2017

Общество

remove_red_eye 413

Беларусізаваць прыгарадныя маршруты папрасілі ў Баранавіцкага аўтапарка

Баранавіцкая гарадская арганізацыя «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» звярнулася да кіраўніцтва ААТ «Аўтапарк г. Баранавічы» з просьбай дадаць беларускасці на аўтавакзале і прыгарадных маршрутах.

Сябры ТБМ падзякавалі за беларускую мову ў гарадскіх аўтобусах і папрасілі, каб на раённых і прыгарадных маршрутах шыльды выстаўляліся на роднай мове. Таксама было адзначана, што «ў будынку аўтавакзала расклад руху аўтобусаў і іншая інфармацыя для пасажыраў прадстаўлены толькі на рускай мове».

Баранавіцкі аўтапарк ў сваім адказе паабяцаў пры планавай замене шыльдаў выкарыстоўваць дзве дзяржаўныя мовы. Уся інфармацыя на аўтобусных тэрміналах таксама быдзе падавацца на дзвюх мовах «дзе гэта не будзе перашкаджаць яе ўспрыманню, бо праз нашы аўтобусныя тэрміналы выконваюцца рэйсы міжнародных маршрутаў».

Абвяшчэнне прыпынкаў па-беларуску на прыгарадных маршрутах пакуль тэхнічна немагчыма, бо аўтобусы не абсталяваны гукавымі інфарматарамі.

РЕКЛАМА


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up