11:03, 3 января 2017

Происшествия

remove_red_eye 681

Скарпіён уцёк ад гаспадыні ў цягніку і выклікаў хаос у вагоне

Фота: ww.scarymommy.com

Інцыдэнт адбыўся 1 студзеня ў Англіі і прывёў да затрымкі цягніка Лондан – Эдынбург.

Скарпіён збег з кантэйнера, у якім яго перавозіла адна з пасажырак. Калі людзі ўбачылі, як ён бяжыць па падлозе, то ў вагоне ўзнікла паніка – піша WPROST. Пасажыры выклікалі паліцыю.

– Нешта здарылася ў канцы вагона, але я не мог бачыць, што там адбываецца, – расказаў адзін з пасажыраў. – Многія людзі ўзлезлі на сядзенні. Пасля нам перадалі, што ў вагоне бегае скарпіён.

Паліцэйскія, якія прыбылі ў вагон, здолелі закрыць скарпіёна ў скрынцы для марожанага. Гаспадыня экзатычнага «пасажыра» была пастаўлена перад выбарам – або забраць жывёлу і выйсці з цягніка, або аддаць яго паліцыі і ехаць далей. Яна пагадзілася на другі варыянт. Паліцэйскія перадалі скарпіёна ў мясцовы прытулак для экзатычных жывёл.

РЕКЛАМА

20 пасажыраў былі правераны медыкамі, пасля чаго цягнік працягнуў рух па маршруце.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up