Новости / Общество

Заснавана прэмія імя Віктара Сырыцы

19.12.2016, 15:36 / remove_red_eye 542 / chat_bubble0

У памяць аб баранавіцкім дзеячы нацыянальнага адраджэння Савет руху «За Свабоду» пастанавіў заснаваць прэмію. Узнагароджвацца ёю будуць за лепшыя ініцыятывы па папулярызацыі беларускай культуры ў рэгіёнах.

Заснавана прэмія імя Віктара Сырыцы

Па словах кіраўніка руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча, часам здараецца так, што нейкія важныя для рэгіёна асветніцкія дзеянні актывістаў застаюцца незаўважанымі на нацыянальным узроўні. І сэнс зацверджанай прэміі якраз у тым, каб знаходзіць такія ініцыятывы.

Намінантаў на прэмію могуць прапанаваць як сябры руху «За Свабоду», так і чальцы іншых арганізацый. Галасаванне за лепшую ініцыятыву будзе працягвацца да 25 лютага, а ўручэнне прэміі пераможцу пройдзе ў дзень нараджэння Віктара Сырыцы – 5 сакавіка. Грашовая частка ўзнагароды будзе фармавацца за кошт добраахвотных ахвяраванняў.

Каардынатарам прэміі прызначана баранавіцкая актывістка руху «За Свабоду» Анэля Камбалава.

РЕКЛАМА

Віктар Сырыца – актывіст Баранавіцкай гарадской суполкі і сябра Рады «Руху за свабоду». У 2010 годзе пад яго кіраўніцтам баранавіцкія рухаўцы ўсталявалі мармуровы помнік у гонар 350-х угодкаў пераможцаў Палонкаўскай бітвы, а ў 2013 годзе правялі Мілавідскі фэстываль, прысвечаны 150-м угодкам паўстання 1863 года. У 2014 годзе арганізавалі краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя 100-м угодкам пачатку Першай сусветнай вайны. 

Таксама чытайце: «Вядомага баранавіцкага актывіста Віктара Сырыцу пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам»; «Віктар Сырыца, якім мы яго запомнілі»


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Обсуждение закрыто.

Scroll Up