Новости / Город

На будынку Баранавіцкага гарвыканкама прымацавалі шыльду на беларускай мове

5.12.2016, 20:08 / remove_red_eye 626 / chat_bubble

Летам сябры Таварыства беларускай мовы звярнуліся да гарадскіх уладаў з прапановай павесіць шыльду на дзвюх дзяржаўных мовах. Яна з'явілася 5 снежня.

На будынку Баранавіцкага гарвыканкама прымацавалі шыльду на беларускай мове

Будынак Баранавіцкага гарвыканкама. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Нагадаем, ліст з прапановай вярнуць беларускамоўныя шыльды на будынак гарвыканкама і на ўездах у горад Баранавічы з усіх кірункаў накіравалі 24 чэрвеня ў гарадскі выканаўчы камітэт старшыня Баранавіцкага гарадскога аб’яднання «Таварыства беларускай мовы» Мікалай Падгайскі і сябра Рады арганізацыі Віктар Мязяк.

Баранавіцкі гарвыканкам 11 ліпеня даслаў ім адказ, у якім паведаміў, што пытанне аб устаноўцы шыльдаў на беларускай мове будзе разгледжана ў 2016 годзе і вырашана пры наяўнасці фінансавых сродкаў.

РЕКЛАМА


Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up