17:20, 29 ноября 2016

Люди

remove_red_eye 238

У Мінску пакажуць мюзікл «Апокрыф» ураджэнкі Баранавіч Ларысы Сімаковіч

Ларыса Сімаковіч. Фота: svaboda.org

У суботу, 10 снежня, на сцэне Белдзяржфілармоніі ў вялікай зале адбудзецца паказ мюзікла-прыпавесці «Апокрыф», прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Презентацыя гэтага мюзікла адбылася пяць гадоў таму на 120-годдзе паэта.

– Пасля мюзікл прайшоў рэдактуру і ў гэтым годзе зноў прагучыць на сцэне Белдзяржфілармоніі, – распавяла Intex-press Ларыса Сімаковіч, кампазітар мюзікла «Апокрыф».

Асновай гэтага музычнага твора стала знакамітая прытча Багдановіча, якая з’яўляецца разважаннем пра сутнасць чалавечага жыцця. Народ там паказаны кемлівым, працавітым і наіўным, які не заўважае свайго хараства. Хрыстос у спектаклі не бачны, але людзі яго ўсё роўна адчуваюць.

РЕКЛАМА

У  мюзікл прымаюць удзел артысты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча і Дзяржаўнага камернага хору Беларусі. Салістамі выступяць Ян Жанчак, Дыяна Трыфанава, Ігар Задарожны, Аляксандр Ляпуноў, Уладзіслаў Даніловіч.

Ларыса Сімаковіч нарадзілася ў Баранавічах, цяпер жыве ў Мінску. Яна кампазітар, балетмайстар, мастацкі кіраўнік фальклорнага тэатра «Госьціца», танцорка, спявачка, а таксама рэжысёр-пастаноўшчык. Ларыса скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» ў 1980 годзе (клас прафесара В.В. Роўды), у 1992 годзе – па спецыяльнасці кампазіцыя (клас прафесара Д.Б. Смольскага).

Ларыса з’яўляецца аўтарам музычнага спектакля «Дзень Максіма Багдановіча». Здымалася ў некалькіх фільмах, сярод якіх «Пастка для зубра» (1995), «Да вас, сучаснікі мае» (1992).

Фота: Соцсеткі

Фота: Сацсеткі

Читать также
Люди videocam

Умер Иосиф Кобзон

30.08.2018 remove_red_eye 3595
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up