Новости / Люди

У Баранавічах на курсах «Мова нанова» выступіць саліст гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў

23.11.2016, 15:49 / remove_red_eye 253 / chat_bubble

Тэма заняткаў 23 лістапада – «Беларускія народныя казкі». Па традыцыі ў канцы заняткаў перад гледачамі выступіць госць. На гэты раз – Сяргей Доўгушаў.

У Баранавічах на курсах «Мова нанова» выступіць саліст гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў

Фота: Сацсетка "ВКонтакте"

Сяргей Доўгушаў з’яўляецца майстрам ігры на народных драўляных духавых інструментах: жалейцы, блок-флейце, акарыне і іншых. Таксама ён лідар фольк-гурта Vuraj. Гурт Vuraj некалькі гадоў выступае на канцэртных пляцоўках Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Артыст вывучае беларускую культуру і піша музыку на словы беларускіх паэтаў.

Таксама Сяргей – заснавальнік праекта «Спеўны сход». Ідэя гэтага праекта ў тым, каб людзі збіраліся разам і спявалі народныя беларускія песні, а таксама праз гэты праект можна даведацца пра гісторыю нацыянальнай і замежнай музыкі.

– На занятках у Баранавічах буду выконваць аўтарскія песні на вершы Анатоля Сыса і Уладзіміра Караткевіча. Праспяваю некалькі песень з рэпертуару гурта Vuraj. Зайграю на колавай ліры і пазнаёмлю слухачоў з гэтым старажытным музычным інструментам. І, канешне, развучым разам з імі некалькі беларускіх песень, – распавёў Intex-press Сяргей Доўгушаў.

РЕКЛАМА

Заняткі «Мова нанова» праходзяць у Баранавічах бясплатна ў клубе People Bar па серадах. Пачатак у 18.30.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up