12:01, 16 ноября 2016

Культура

remove_red_eye 276

У Баранавічах на курсах па беларускай мове «Мова нанова» Глеб Лабадзенка раскажа пра Радзівілаў

Глеб Лабадзенка Фото: svaboda.org

Паразмаўляць з заснавальнікам беларускамоўных курсаў можна будзе ў сераду, 16 лістапада

На гэты раз тэма заняткаў — «Радзівілы». Арганізатары курсаў будуць абмяркоўваць Радзівілаў і распавядаць, якім чынам Баранавіцкі раён да іх ставіцца. Таксама будуць паказваць фота і відэа па тэме.  

У канцы заняткаў перад гледачамі выступіць Глеб Лабадзенка, які будзе распавядаць пра Радзівілы і пра іх сувязь з Беларуссю.  

— Пасля свайго візіту ад княгіні Эльжбеты Радзівіл я адсканаваў шмат фатаграфій з яе асабістага архіва, якія збіраюся паказаць прысутным і на аснове гэтых фатаграфій раскажу пра гісторыю Радзівілаў. Гэтых фатаграфій няма ні ў архівах, ні ў бібліятэках горада. Таксама раскажу пра свае экскурсіі па месцах Радзівілаў і пра тое, дзе знаходзяцца гэтыя месцы ў Баранавіцкім раёне, — падзяліўся з Intex-press Глеб  Лабадзенка.

РЕКЛАМА

Заняткі праходзяць бясплатна кожную сераду ў клубе «PeopleBar», пачынаюцца ў 18.30 і доўжацца каля двух гадзін.  
Глеб Лабадзенка — беларускі журналіст, паэт, заснавальнік курсаў «Мова Нанова»  і грамадскі актывіст, які змагаецца за беларускую мову. Ён вядомы тым, што дамогся забароны паказу тэлеканала «Расія 24» на адной з аўтазаправак Беларусі. Таксама арганізаваў акцыю па збору грошай для цяжка хворага Рыгора Бородулина, а пасля смерці паэта быў адным з ініцыятараў усталявання помнік на яго магіле.Таксама Глеб Лабадзенка дамогся, каб дырэктара ЖЭСа аштрафавалі за адмову адказваць па-беларуску на яго ліст.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up