Автор: Руслан РАВЯКА

0:52, 11 ноября 2016

Город

remove_red_eye 977

Баранавіцкія актывісты наведалі магілу Віктара Сырыцы на гадавіну яго смерці

Магіла Віктара Сырыцы. Фота: Аляксандр Швед

9 лістапада 2015 года на пероне Цэнтральнага вакзала раптоўна памёр адзін з лідараў грамадскага дэмакратычнага руху, гісторык, выкладчык, старшыня Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы.

На гадавіну яго смерці сябры і паплечнікі сабраліся на магіле, каб памаліцца і ўшанаваць светлую памяць выбітнага чалавека. Баранавіцкі паэт Аляксей Белы прачытаў верш, прысвечаны Сырыцу.

15032731_663407047158213_1813859275517126489_n

Верш чытае Аляксей Белы. Фота: Аляксандр Швед

Верш чытае Аляксей Белы. Фота: Аляксандр Швед

Ускладанне  кветак да магілы Віктара Сырыцы. Фота: Аляксандр Швед

Ускладанне кветак да магілы Віктара Сырыцы. Фота: Аляксандр Швед

Магіла Віктара Сырыцы. Фота: Аляксандр Швед

Магіла Віктара Сырыцы. Фота: Аляксандр Швед

РЕКЛАМА

 

Віктар Сырыца нарадзіўся 5 сакавіка 1953 года ў вёсцы Слабодка Нясвіжскага раёна. Адслужыў у войску, атрымаў вышэйшую адукацыю ў сталічнай ВНУ. Краязнаўца, гісторык, ён меў шмат публікацый у перыядычных выданнях, некаторы час працаваў намеснікам дырэктара Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага тэхнікума. Але, бадай, найбольшы ўклад у жыццё рэгіёна, у адраджэнне Беларушчыны Віктар Антонавіч унёс як сябра Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і нязменны старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ, якую ўзначальваў 18 год.

Дзякуючы намаганням Віктара Сырыцы і яго паплечнікаў праводзіліся гістарычныя чытанні па Першай сусветнай вайны, пошукавыя работы вайсковых пахаванняў тых часоў, вывучалася гісторыя жыцця заснавальнікаў нашага горада Развадоўскіх. З яго непасрэдным удзелам усталёўваліся помнікі і памятныя знакі сапраўдным героям Беларусі, якія адстойвалі гонар Радзімы пад Мілавідамі, каля Палонкі. На сядзібе ТБМ у Русіно, якая таксама з’явілася ў значнай ступені дзякуючы Віктару Антонавічу, ладзіліся святы вышыванкі, касінерскія фэсты, сустрэчы з беларускімі бардамі і літаратарамі.

Грамадская актыўнасць Віктара Сырыцы не засталася «незаўважнай». Сырыцу затрымлівалі падчас правядзення грамадскіх мерапрыемстваў, у яго, такога міралюбівага і спакойнага чалавека, падчас ператрусу раптам «знайшлі» дома баявыя патроны… 

Ён быў вялікім аптымістам і жыццялюбам і ніколі не скардзіўся на здароўе. Ён заўсёды стараўся дапамагчы іншым, імкнуўся ўратаваць чалавека ад нягод. Але не змог уратаваць сябе.

Аляксей БЕЛЫ

 

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up