Новости / Культура

У Баранавічах выступіць вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч

8.11.2016, 14:17 / remove_red_eye 234 / chat_bubble

Паслухаць песні выканаўцы можна будзе на курсах «Мова нанова».

Чарговыя заняткі на тэму «Генадзь Бураўкін» адбудуцца 9 лістапада, у 18.30, у бары «Піпл». Іх правядуць Юлія Траццяк і Алесь Гізун. На курсах будуць абмяркоўваць творчасць і дзейнасць Генадзя Бураўкіна. Арганізатары пакажуць гасцям відэа, фотаздымкі, раскажуць цікавыя факты з жыцця беларускага пісьменніка, а таксама правядуць віктарыну па жыцці і творчасці Бураўкіна.

 – Напрыканцы заняткаў, прыкладна ў 19.30, выступіць Зміцер Вайцюшкевіч. Колькі музыка будзе выступаць па часе, мы пакуль не ведаем, – паведаміла Intex-press выкладчыца курсаў «Мова нанова» Юлія Траццяк.

Зміцер ужо выступаў у Баранавічах.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up