Новости / Общество

На Дзяды ў Баранавічах памаліліся каля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій

3.11.2016, 20:10  / remove_red_eye 341   / chat_bubble0

Баранавіцкія дэмакратычныя актывісты адзначылі Дзяды, добраўпарадкаваўшы тэрыторыю каля крыжа «Ахвярам гвалту 1939–1953 гадоў».

На Дзяды ў Баранавічах памаліліся каля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій

Пасля таго як сабралі апалае лісце, актывісты прачыталі вершы паэтаў, якія былі рэпрэсаваныя, а мясцовыя краязнаўцы распавялі гісторыю ўсталявання крыжа. Пасля заканчэння мерапрыемства памаліліся за душы рэпрэсаваных і праспявалі гімн «Магутны Божа».

Крыж «Ахвярам гвалту 1939–1953 гг.» усталявалі ў 1990 годзе ў цэнтры горада. У тым жа годзе крыж перавезлі ў сквер на скрыжаванні вуліц Крупскай і Смаленскай. Там яго паставілі на новае месца, дзе ён напаўзабыты знаходзіцца і цяпер.

На Дзяды ў Баранавічах памаліліся каля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій

Фота: svaboda.org

На Дзяды ў Баранавічах памаліліся каля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій

Фота: svaboda.org

Читать также
Scroll Up