Автор: Ягор ВЯРБОЎСКІ

10:49, 29 октября 2016

Отдых

remove_red_eye 1407

«Вандроўка – гэта шлях самапазнання». Баранавіцкі хлопец распавёў пра жыццё аўтаспынам

Зміцер Веліч на пакручастай бамбукавай сцяне ў кітайскай правінцыі Сычуань. Фота: архіў Зміцера Веліча

Каля дзесяці са сваіх трыццацi год Змiцер Велiч падарожнічае па свеце. У асноўным аўтастопам ці пешшу. Працуе ён толькі дзеля таго, каб назбіраць грошай на новае падарожжа. Наведаў больш за сорак краін свету. Вясной гэтага года яму скарылася паўваколсветка.

Пра аўтаспын
Калi першы раз выходзiў на дарогу спыняць машыну, у мяне не было веры, што гэта магчыма – праехаць аўтаспынам 1700 км (тады мы с сяброўкай сабраліся ў Крым). У вынiку мы дабралiся за дзень з Баранавiч да Магiлёва, адтуль праз паўдня да Кiева, яшчэ праз дзень мы былі ў Адэсе. Выйшла хутчэй, чым на цягніку. Так я зразумеў, што гэта сістэма дзейнічае.
У азіяцкіх краiнах неабавязкова нават паднімаць руку – у Iнданэзii, Малайзii, Кiтаі палова машын прыпынялiся самі, таму што белы чалавек на дарозе, на погляд азіятаў, – гэта нешта ненармальнае, нейкі дзівак, якому трэба дапамагчы.
У дарозе ты сустрэнеш такiх людзей, якіх у звычайным жыцці нiколi не пабачыш. Гэта можа быць палiтык, пiсьменнiк, мастак, увесь спектр прафесiй − ад кiнолага да бейсбалiста. Аўтаспын – гэта не толькі магчымасць вандраваць амаль без грошай, але і даследаванне свету.

dsc_0277_novyj-razmer

Фота: архіў Зміцера Веліча

Пра iдэю вандроўкi
Вакол свету мне не хацелася вандраваць таму, што гэта надта iнтэнсiўна. Гэта як за дзень праглядзець пяць-шэсць класных фільмаў – занадта многа эмоцый. Таму я вырашыў на паўваколсветцы спыніцца.
Адразу вылецеў у Пекiн (набыў з Кіева танны квiток). Праехаў праз Кiтай, В’етнам, Камбоджу, Тайланд, Малайзiю і Iнданэзiю. Там на Суматры паспяхова перасёк экватар: каб вандроўка лiчылася паўваколсветнай, трэба аднойчы яго перасячы. Вандраваў я нават без мапы, не тое што нейкага гаджата.
Гэта была такая вольная вандроўка, без пэўнага маршрута i пэўных тэрмінаў. Такая iмправiзацыйная, «джазавая» манера падарожжа. Былi толькi кропкi, куды хацелася заехаць. Калi мне падабаецца месца, магу застацца там на тыдзень, дзесяць дзён. Калi не падабаецца – з’язджаю праз пару дзён.

«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»

РЕКЛАМА

Пра Кiтай
Бюджэт на вандроўку быў дзесьці 1100 даляраў. Груба кажучы, 150 даляраў у месяц. Ідэі падзарабляць у дарозе не было. Вось у Кітаі я шмат грошай распусціў – першая краіна і пакуль я ўсе механізмы не разумеў. Там пайшло 350–400 даляраў.
У Кiтаі я прабыў дзесьцi два месяцы. Калісьці мне падарылі кнiгу «Даведнік па Кітаі», адтуль я i даведаўся пра самыя цiкавыя мясціны.
Сiань – вядомы горад, там знаходзяцца «Тэракотавае войска», Вялiкая сцяна. Чэнду – таксама адзiн з самых старажытных гарадоў. Эмэйшань – гэта гара, якая разам з Путошань, Утайшань і Цзюхуашань з’яўляецца свяшчэннай для будыстаў.
Кiтай уражвае, вельмi ўражвае. Мне было цiкава, што ён уяўляе за межамi турыстычнага бізнесу. Хаця цяжка знайсцi сёння нетурыстычныя месцы. Амаль усё мае гiсторыка-культурную цi архiтэктурную каштоўнасць. Паўсюль стаяць касы, турнiкеты, камеры – калi можна зарабiць грошы, кітайцы iх зарабляюць. Кiтай – гэта такія азiяцкiя ЗША. З вельмi высокiм узроўнем жыцця, з вельмi высокiмі коштамi, з надта высокiм техналагiчным узроўнем.
Кітай самадастатковы. Гэта космас, замкнуты свет: са сваёй пiсьменнасцю, культурай, кухняй, архітэктурай. Кітайцы закрытыя, гэта не iнданэзiйцы, якiя заўсёды запросяць цябе ў госцi. На гэта ёсць свае прычыны, звязаныя з культурай i фiласофiяй. Калi, напрыклад, бедны чалавек просiцца да цябе ў дом – не трэба яго пускаць, таму што ён сам вiнаваты, што дайшоў да такога жыцця. Няхай ён сам становiцца на свой шлях – не трэба яму дапамагаць. Cуровая фiласофія, але яна iснуе ў Кiтаі.

dsc_0304_novyj-razmer

Пра камунiкацыю
З камунiкацыяй нават у Кiтаі пытанняў у мяне не было. Як казаў мой сябар, таксама вандроўнiк, пасля Кiтая ты можаш дамовіцца нават з марсіянінам. Там сярэдні клас ангельскую мову не ведае, выключна кiтайскую. Толькi ў вялiкiх гарадах прагрэсіўная моладзь размаўляе па-англійску.
Я надрукаваў шыльдачкi з іерогліфамі па-кiтайску i па-расійску з самымi простымi пытаннямi: дзе знайсцi вакзал, начлег, кафэ i гэтак далей. Дапамагалi таксама і жэсты – самыя ўнiверсальныя, яны ўсюды падобныя.

dsc_0216_novyj-razmer

Пра аўтабан
З Сiаня я выйшаў на аўтабан, i для мяне гэта быў новы досвед. Пешаходам, раварыстам, мотабайкерам знаходзіцца там проста забаронена. I калi ты не ўмееш аўтабанам карыстацца, цябе праз кожныя 15–20 км здымаюць паліцэйскія. Што самае дзiўнае, паліцэйскія выконваюць функцыю твайго сябра, iх не трэба баяцца. Яны ўвесь час мне дапамагалі: калi я заязджаў у такiя месцы, адкуль не ведаў, як выбрацца, спынялi для мяне машыны. Дайшло нават да таго, што яны набывалi мне квiткi на аўтобус, каб я сышоў з трасы.
Уначы аўтабаны не асвятляюцца, таму рухацца вельмi цяжка. Калi праносiцца фура вагай 20–25 тон на хуткасцi 120 км, то цябе хваляй адносiць на сцяну – гэта страшнавата. Ты ўяўляеш, як фура адхіліцца на 20 см убок – і ты ператворышся ў камяк. Таму я вырашыў ноччу сыходзіць з аўтабана.
Так я аднойчы заначаваў на кiтайскiх могiлках. Ноч, паўсюль рысавыя палі, побач балота, і няма дзе паставiць намёт. Я проста выходжу ў нейкi лясок, свячу ліхтаром, i высвятляецца, што гэта могiлкi кiтайскiя. Ну, думаю, пастаўлю намёт – не пакрыўдзяцца кiтайскiя нябожчыкi на мяне. Холадна, гукi страшэнныя, але стомленасць пераадолела, i я заснуў. Аднак пасярод ночы прачынаюся ад таго, што трашчаць галінкі i быццам хтосьцi ходзiць. На гадзiннiку паўтрэцяй ночы, прытвараюся ў слых. Хапаюся за нейкi пруток, расшпільваю намёт, выходжу. Але… нiчога не знаходжу.
Магчыма, гэта былi нейкiя начныя птушкi, да гэтага часу дакладна не ведаю. Але было вельмі жудасна.

«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»

  Mr.Crazy
У джунглях Iнданэзii начаваць не варта: павукi, тарантулы, змеi – калi заходзiш туды, усё вакол трашчыць. Настолькi, што звар’яцець можна! Мясцовыя мяне палохалi, распавядаючы жахлiвыя гiсторыi, як людзi паміралі ад укусу ядавiтых змей, насякомых. Мяне пры тым называлi crazy – я звычайна ставiў намёт у такiх месцах, дзе ёсць раслiннасць.

dsc_0465_novyj-razmer

Пра будызм i манастыры
У будысцкiх краiнах праблем з начоўкай нiколi не ўзнікае. Бо ў В’етнаме, Камбоджы, Тайландзе ты заўсёды можаш прыпынiцца на 2–3 днi ў манастыры, калi ён дзесьцi побач ёсць. Будысты i iх манастыры такой адкрытасцю ўразiлi.
А горныя манастыры – гэта наогул нешта асаблівае! На вышыні тры тысячы метраў, дзе горы вельмi дзiўныя, з туманамi, аблокамi, а ты па-за iмi знаходзiшся! Там зусiм iншая атмасфера, у якой можна
пачуць подых часу.
У адным з такiх манастыроў у Чыанг Май на мяжы з М’янмай я нейкі час пажыў. Там пачаў досыць сур’ёзна займацца медытатыўнымi практыкамi, якiя заснаваны на канцэнтрацыi дыхання i вельмі папулярныя сярод еўрапейцаў. Там усё наперад забiта на паўтара-два месяцы. Белыя людзі прыязджаюць туды лекавацца ад таго, што забегалiся, ад інтэнсіўнасці жыцця.
Ты можаш знаходзiцца там тыдзень, два, тры, зусiм бясплатна. Цябе пасяляюць у куце, адмысловым домiку, выдаюць нейкія белыя адзенні i тлумачаць правiлы тэхнiкi медытацыi. А пятай гадзіне пад’ём, пасля практыкаванні, потым сняданак, i зноў практыка. Абавязкова займаешся уборкай манастыра: мяцеш лiсце, выносiш смецце, мыеш свой домiк. Кормяць два разы, ежа вегетарыянская. Салодкага даюць мiнiмальна, у асноўным садавіну.

0sm1gpwgic4_novyj-razmer

Вандроўка iнсайт ці шлях самапазнання
Я не быў ангажаваны ў будызм, проста цiкавiўcя яго філасофіяй, як цiкаўлюся i еўрапейскай, i старажытнагрэцкай, i постмадэрнiзмам. Там я зразумеў, што яна працоўная. I не толькi як філасофiя альбо рэлiгiя, а як мастацтва пражывання жыцця. Мяне перавярнула неверагодна, iдэя вандроўкi пачала праяўляцца у iншым – унутр, у глыбіню сябе, так сказаць iнсайт. Гэта была мiнi-рэвалюцыя. Рэчы не змянiлiся, змянiлася кропка майго погляду.
Вандроўка для мяне – гэта шлях самапазнання, такi мой унiверсiтэт. У тым лiку барацьба са сваiмi фобiямi, страхамi i адказ – на што я здатны. Гэта пераадоленне. Тут галоўнае не тое, што ты перасёк экватар, а сам працэс вандравання, выхаду з нейкiх складаных умоў. Гэта найбольш i захапляе.

«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»
«Вандроўка – гэта шлях самапазнання»

 

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up