Новости / Город

У Баранавічы на курсы «Мова нанова» прыедзе беларуская паэтка і музыка Кацярына Ваданосава

26.10.2016, 14:47  / remove_red_eye 608   / chat_bubble0

Чарговыя бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» адбудуцца ў People bar на Штакерау, 2А 26 кастрычніка, у 18.30.

У Баранавічы на курсы «Мова нанова» прыедзе беларуская паэтка і музыка Кацярына Ваданосава

Госцем мерапрыемства будзе абаяльная Кацярына Ваданосава. Тэма заняткаў – «Уладзімір Караткевіч». Удзельнікі мерапрыемства вывучаць песню «Дзікае паляванне», аўтарам тэксту і музыкі якой з’яўляецца сама Кацярына.

 

Беларуская паэтка і музыка Кацярына Ваданосава

Беларуская паэтка і музыка Кацярына Ваданосава. Фота со старонкі паэткі ў vk.com

 

Даведка: Кацярына Ваданосава – беларуская музыка, мадэль, аўтар тэкстаў і песень. Грала з гуртамі Alta Mente і «Птушыны шлях». Акрамя музыкі дзяўчына займаецца вырабам строяў, упрыгожванняў, каліграфіяй і рэстаўрацыяй мэблі.

 

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up