Новости / Культура

ТБМ ладзіць мерапрыемства, прысвечанае Першай сусветнай вайне ў Баранавіцкім рэгіёне

26.10.2016, 16:31 / remove_red_eye 346 / chat_bubble

На трэціх баранавіцкіх краязнаўчых чытаннях выступяць вядомыя беларускія навукоўцы.

Чытанні па тэме «1916 год. Падзеі Першай сусветнай вайны ў Баранавіцкім краі. Стагоддзе Баранавіцкай аперацыі» пройдуць 29 кастрычніка ў сядзібе Баранавіцкай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (Баранавіцкі раён, вёска Русіны, вул. Сасновая, д. 5). Пачатак а 12-й гадзіне.

 

Паслухаць краязнаўчыя чытанні

Уваход немцаў у Баранавічы, 1915 г. Фота з калекцыі Руслана Равякі

У праграме:

РЕКЛАМА

11:30 – 12:00 Рэгістрацыя

Уступнае слова:

Міхась Бернат, філосаф, краязнаўца.

1. «Георгіеўскія кавалеры – удзельнікі Баранавіцкай аперацыі».

Ірына Дубейка, гісторык, пісьменніца.

2. «Трыццаты сібірскі стралковы полк».

Раіса Аўчыннікава, старшыня секцыі тапанімікі Беларускага геаграфічнага таварыства.

3. «Літаратары ў гады вялікай вайны».

Аляксей Белы, журналіст, паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

4. «Абвяшчэнне Каралеўства Польскага і польскія легіёны ў Баранавічах у 1916 годзе».

Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, выкладчык ЕГУ (г. Вільня).

5. «Матэрыялы аб Першай сусветнай вайне ў зборы Баранавіцкага краязнаўчага музея».

Ірына Сайко, старэйшы навуковы супрацоўнік Баранавіцкага краязнаўчага музея.

6. «Падзеі Вялікай вайны на Агінскім канале».

Віктар Трафімавіч Дземянчык, краязнаўца, намеснік дырэктара Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі.

7. «Выганашчанская фартэцыя – гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь».

Віктар Віктаравіч Дземянчык, краязнаўца, малодшы навуковы супрацоўнік Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі.

РЕКЛАМА

8. «Газавыя атакі ў баях пад Баранавічамі».

Аляксандр Слабадзін, краязнаўца.

9. «Баранавічы, 1916 год. Траншэйная вайна і штурмавыя групы».

Андрэй Верабей, дырэктар мясцовага дабрачыннага фонду «Фартэфікацыя Брэста».

10. «Захаванне памяці пра Першую сусветную вайну ў Баранавічах і Баранавіцкім раёне, дасягненні і перспектывы».

Аляксандр Літвінскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БарДУ.

Уваход вольны.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up