Новости / Общество

ТБМ зладзіла экскурсію для ўсіх жадаючых у музеі «Раённы цэнтр рамёстваў» у Баранавіцкім раёне

17.10.2016, 20:01 / remove_red_eye 162 / chat_bubble

Экскурсію 15 кастрычніка правёў стваральнік музея Міхась Бернат.

Мерапрыемства адбылося ў рамках адкрыцця новага адукацыйнага сезона Баранавіцкай гарадской арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны».

Фота: архіў Алега ПАНАМАРОВА

Фота: архіў Алега ПАНАМАРОВА

РЕКЛАМА

На экскурсію прыйшло каля 30 чалавек. Сярод іх жыхары Русіно, Баранавіч, а таксама сябры Таварыства беларускай мовы.

– Мы вельмі рады, што людзі знайшлі час і прыехалі на экскурсію. Прыйшлі бацькі з дзецьмі, маладыя і сталыя людзі. Большая частка прысутных – мужчыны, – адзначыла Таццяна Малашчанка.

Фота: архіў Алега ПАНАМАРОВА

Фота: архіў Алега ПАНАМАРОВА

Экскурсію правёў стваральнік музея, вядомы баранавіцкі краязнаўца і гісторык Міхась Бернат. Ён паказаў найбольш цікавыя экспанаты музея і расказаў пра гісторыю іх з’яўлення.

– Будынак, у якім размешчаны музей, з’яўляецца гістарычным помнікам 30-х гадоў Заходняй Беларусі. Такіх будынкаў захавалася на тэрыторыі Беларусі толькі два, і адзін з іх знаходзіцца ў Русіно, таму важна, каб наш народ цікавіўся гісторыяй свайго краю і ведаў яе, – распавёў Intex-press Міхась Бернат.

Млын – адзін з экспанатаў музея. Фота: архіў Алега ПАНАМАРОВА

Млын – адзін з экспанатаў музея. Фота: архіў Алега ПАНАМАРОВА

Фота: архіў Алега ПАНАМАРОВА

Фота: архіў Алега ПАНАМАРОВА

Фото: Из личного архива Олег Пономарев

Фото: Из личного архива Олег Пономарев

РЕКЛАМА

Фота: архіў Алега ПАНАМАРОВА

Фота: архіў Алега ПАНАМАРОВА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up