Автор: Вольга ШУМАНСКАЯ

14:56, 6 октября 2016

Культура

remove_red_eye 211

Бясплатныя курсы беларускіх народных танцаў пачынаюць працаваць у Баранавічах

З 6 кастрычніка кожны жыхар нашага горада зможа навучыцца такім народным танцам, як лявоніха, полька, карапет, матлёт і іншым.  

Гэта стала магчыма дзякуючы намаганням Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, якое раней ужо праводзіла дзве танцавальныя сустрэчы ў Баранавічах.

Абедзве сустрэчы мелі поспех сярод жыхароў горада, і таму зараз арганізатары вырашылі праводзіць танцавальныя вечарыны рэгулярна.

З кастрычніка заняткі будуць праходзіць два разы ў месяц у ДК «Тэкстыльшчык», пішуць члены таварыства на старонцы мерапрыемства «ВКонтакте» https://vk.com/club121915812. Першы занятак адбудзецца ў чацвер, 6 кастрычніка, у 18.30. Уваход на вечарыны вольны.

РЕКЛАМА

 

Удзельнікі вечарыны даведаюцца пра значэнне народных танцаў у сучасным свеце. Таксама арганізатары паспрабуюць даказаць, што народныя танцы – гэта не архаіка, а актуальная рэч.

– Найперш навучым самым простым, але ў той жа час самым галоўным танцам – такім, як лявоніха, кракавяк, падыспан, полька. Думаю, што для старэйшых людзей у гэтых словах няма ніякай таямніцы, а вось моладзі гэтыя танцы могуць аказацца невядомымі, – расказваў раней адзін з арганізатараў вечарыны Цімафей Акудовіч.

Арганізатары дадаюць, што яны вельмі хацелі б, каб вынікам гэтых сустрэч стала ўтварэнне самастойнай танцавальнай супольнасці ў Баранавічах.

 

Як і ў папярэднія разы, майстар-клас пройдзе пад жывую музыку – разам з таварыствам у Баранавічы прыедуць музыкі капэлы «На Таку».

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ) – аб’яднанне этнографаў, майстроў і зацікаўленай моладзі, якіх турбуе знікненне беларускай традыцыйнай культуры.

Школа беларускіх народных танцаў. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Школа беларускіх народных танцаў. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

– Нам істотна не толькі зафіксаваць для нашчадкаў звесткі ад носьбітаў традыцыі, але і пераняць уменні (напрыклад, ганчарства, танцавальную ці песенную культуру) і мудрасць вясковых людзей праз жывы кантакт, – пішуць удзельнікі таварыства на сайце арганізацыі.

Першая танцавальная вечарына прайшла ў Баранавічах 15 сакавіка ў ДК «Тэкстыльшчык». Пра тое, як гэта было, глядзіце фота- і відэарэпартаж Intex-press

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up