Автор: Карына БАРАБАШ

19:40, 4 октября 2016

Культура

remove_red_eye 267

У Баранавічах пачаўся шосты сезон курсаў па вывучэнні беларускай мовы «Мова нанова»

Шосты сезон бясплатных курсаў па беларускай мове пачаўся 14 верасня і працягнецца да канца вясны, расказала Intex-press Юля Траццяк, вядучая курсаў. На іх людзі могуць навучыцца свабодна размаўляць па-беларуску і сустрэцца з рознымі вядомымі і цікавымі людзьмі.

 – На кожны занятак мы намагаемся запрасіць цікавых гасцей, якія могуць па-беларуску распавесці пра свае захапленні, творчасць і працу, – кажа Юля Траццяк. – Напрыклад, да нас ужо прыходзілі вядучы праграмы «Падарожжа Дылетанта» Юрый Жыгамонт, Святлана Крыпа – мясцовы падарожнік, якая ездзіць па Беларусі, пісьменніцкая сям’я – Людміла Рублеўская і Віктар Шніп, Яўген Ананька, кіраўнік баранавіцкай школы танцаў ANANKO DANCE SCHOOL, спевакі Ігар Варшкевіч і Зміцер Вайцюшкевіч, гурты Naka і Akute, філолаг і перакладчык Павел Рааго, паэт Алесь Плотка і іншыя.  
 

На бліжэйшых занятках, 5 кастрычніка, курсы наведае Станіслаў Малышаў (арт-дуэт Infinity Fire) з неонавым шоу. Праз некалькі заняткаў на курсы завітаюць беларускі фантаст Аляксей Шэін і беларускі геолаг Юрый Заіка, якіх, па словах Юлі, запрасіла моладзь.

Юля Траццяк адзначыла, што ў якасці гасцей і гледачоў яна запрашае ўсіх, хто хоць трохі размаўляе на беларускай мове.

РЕКЛАМА

– Мы дапамагаем людзям прывыкнуць да яе: мы самі размаўляем па-беларуску і ўвесь час стараемся гутарыць з аўдыторыяй, ладзіць віктарыны і забаўляць людзей, – кажа Юля.  

Вядучая адзначыла, што галоўная мэта курсаў – паказаць, што размаўляць на беларускай мове можна ў паўсядзённым жыцці на любыя тэмы. Хаця курсы Мовы Нанова ладзяцца па ўсёй краіне, для баранавіцкай аўдыторыі арганізатары распрацоўваюць адмысловыя заданні на гістарычныя тэмы, звязаныя з нашым горадам і ваколіцамі.  

Кожны занятак прысвечаны пэўнай тэме, дзе выкладчыкі разам з гледачамі разбіраюць новыя словы з дапамогай літаратурных і моўных размінак, а таксама праводзяць розныя віктарыны і конкурсы.

Заняткі праводзяцца ў баранавіцкім начным клубе.

– У зале на сцэне усталяваны шост, часам да яго мы выклікаем каго-небудзь з аўдыторыі і задаем ўсялякія пытанні. Тыя, хто ўпершыню прыходзяць ды нас, вельмі саромеюцца, асабліва жанчыны, але пасля прывыкаюць, – смяецца Юля.

Заняткі праходзяць бясплатна кожную сераду ў клубе People Bar. Пачынаюцца ў 18.30 і доўжацца каля дзвюх гадзін.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up