Новости / Культура

У Баранавічах вядучы «Падарожжа дылетанта» правёў ўрок беларускай мовы

20.09.2016, 15:34 / remove_red_eye 330 / chat_bubble

Баранавіцкія школьнікі ўзялі ўдзел у спецыяльных уроках беларускай мовы з удзелам Юрыя Жыгамонта. Заняткі адбыліся ў аўторак, 20 верасня, у гімназіі №4 у рамках праекта "Чытаем па-беларуску з velcom».  

Праект ладзіцца для вучняў 2-3-х класаў з мэтай пазнаёміць іх з беларускай мовай і культурай.

Вучні пачатковых класаў. Фота: Яўген Ціхановіч

Вучні пачатковых класаў. Фота: Яўген Ціхановіч

РЕКЛАМА

Падчас урокаў Юрый Жыгамонт знаёміў вучняў з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі і вёў займальныя гульні, загадваў дзецям загадкі і перекладаў разам словы з рускай мовы на беларускую, каб развіць у дзяцей практычныя навыкі роднай мовы.
 

Фота: Яўген Ціхановіч

Фота: Яўген Ціхановіч

Галоўная задача праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць у школьнікаў малодшых класаў цікавасць да беларускай мовы і культуры.

 – Мяне запрасілі ўдзельнічаць у гэтым праекце восенню мінулага года. Мы праводзім заняткі сярод вучняў малодшых класаў, таму што дзеці толькі прыйшлі ў школу і вельмі важна данесці да іх, якая прыгожая беларуская мова. Гэта трэба зрабіць у пачатку іх жыцця, – расказаў Intex-press Юрый.

Фота: Яўген Ціхановіч

Фота: Яўген Ціхановіч

Вядомы тэлевядучы праводзіць гульні з дзецьмі. Фота: Яўген Ціхановіч

Вядомы тэлевядучы праводзіць гульні з дзецьмі. Фота: Яўген Ціхановіч

Таксама вядомы вядучы адзначыў, што ў школе дзеці не вывучаюць мову паглыблена, таму многіх слоў не ведаюць. На яго думку, дзеці да беларускай мовы ставяцца вельмі добра, ім цікава слухаць і размаўляць на ёй.

Фота: Яўген Ціхановіч

Фота: Яўген Ціхановіч

РЕКЛАМА

Юрый чытае вершы беларускіх пісьменнікаў. Фота: Яўген Ціхановіч

Юрый чытае вершы беларускіх пісьменнікаў. Фота: Яўген Ціхановіч

 

Фота: Яўген Ціхановіч

Фота: Яўген Ціхановіч

– Праект пачаўся ў Мінску ў 2015 годзе і працягнецца да таго часу, пакуль ўрокі не пройдуць ва ўсіх абласцях Беларусі, – распавяла каардынатар праекта Катажына Валкоўская.

Пазней падобныя заняткі правядуць у баранавіцкіх сярэдніх школах №7, №18 і ў гімназіі №1.

Гімназісты з Юрыем Жыгамонтам. Фота: Яўген Ціхановіч

Гімназісты з Юрыем Жыгамонтам. Фота: Яўген Ціхановіч

Фота: Яўген Ціхановіч

Фота: Яўген Ціхановіч

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up