Новости / Политика

Памёр выбітны прафесар і беларускі дзеяч Юрый Хадыка

11.09.2016, 9:46  / remove_red_eye 438   / chat_bubble0

Ён быў бліскучым фізікам, найлепшым знаўцам у Беларусі царкоўнага жывапісу. Як намеснік старшыні БНФ, быў арыштаваны ў 1996 годзе пасля Чарнобыльскага шляху. Яго затрыманнем былі абураны навукоўцы многіх краін.

Доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Віктаравіч Хадыка нарадзіўся ў Мінску 23 чэрвеня 1938 года.

Зрабіў кар’еру ў фізіцы, узначальваў секцыю аптычна-электронных сродкаў разведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў, абараніў доктарскую «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет», аўтар каля 150 навуковых прац па фізіцы.

Юрый Віктаравіч таксама прымаў удзел у зборы матэрыялаў (экспедыцыі) і напісанні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», у 1979 адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры.

Далучыўся да руху беларускага адраджэння. З 1988 года – намеснік старшыні БНФ (да снежня 2007-га).

У 1996 годзе, пасля сканчэння масавага Чарнобыльскага шляху, спадар Хадыка разам з В. Сіўчыкам 26 красавіка быў арыштаваны і кінуты ў турму, яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У знак пратэсту аб’явіў галадоўку. 21 мая ён быў вызвалены.

Аб смерці навукоўца паведаміў на сваёй старонцы яго сын.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up