Новости / Общество

Акцыя «Пагоня – гэта наш гістарычны сімвал»

10.08.2016, 15:58 / remove_red_eye 116 / chat_bubble

Intex-press аб'яўляе пачатак акцыі ў падтрымку герба «Пагоня». Мы імкнемся паказаць, што «Пагоня» – гэта наш старадаўні сімвал, культурная і гістарычная каштоўнасць Беларусі. І што герб, якому ўжо больш за 700 гадоў, годны любові і павагі беларусаў.

Падчас акцыі мы будзем публікаваць матэрыялы пра герб «Пагоня», правядзем розныя мерапрыемствы і конкурсы, возьмем для вас цікавыя інтэрв’ю. Акцыя працягнецца з 10 жніўня па 31 верасня.

Адкрывае гэты «марафон салідарнасці» конкурс на лепшую фатаграфію з сімвалам «Пагоня». Дасылайце ў рэдакцыю свае фота на адрас news@intex-press.by Усе фатаграфіі мы апублікуем на сайце intex-press.by. Лепшыя аўтары атрымаюць прызы.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up